Фольк-гурт «ДжамБіБум» запрашае на канцэрт экалягічна чыстай музыкі ў Строчыцы

Трэцяга кастрычніка «ДжамБіБум» разам са сваімі сябрамі ладзіць сумесны канцэрт у Строчыцах. «Музычны кастрычнік» пачнецца а 15-й гадзіне. Удзел возьмуць таксама гурты «Гаротніца», «Кумалёнтрэ» і тэатр агню «Elemental» — гэта «жывы» гук, фэерычнае шоў з агнём, выдатны настрой і «экалягічныя» сюрпрызы для публікі.

 

Камэнтуючы экалягічнае інфармацыйнае «аздабленьне» канцэрту, удзельнік гурта «ДжамБіБум» Арцём Быстрык адзначыў:

«Мы хочам, каб слухачы, што прыйдуць на музычны канцэрт, і ніколі ня мелі дачыненьня да экалягічнага руху, даведаліся, што можна проста зрабіць больш „экалягічным“ сваё жыцьцё — зусім нескладаныя рэчы, якія кожны можа выконваць штодзённа амаль без усялякага напружаньня, а ў пераліку на колькасьць дзён у годзе аказваючы адчувальны ўплыў на экалягічную сытуацыю ў нашай краіне і нават ва ўсім сьвеце».

Канцэрт пройдзе пры падтрымцы экалягічнага таварыства «Зялёная сетка», а таксама рэстарацыі «Камяніца», якая ў якасьці пляцоўкі для яго правядзеньня прадаставіла свой філіял у Строчыцах — кафэ «Карчма».

Слухачы будуць дастаўлены на канцэрт адмысловымі аўтобусамі з пляцоўкі на прыпынку «Гарадзкі Вал».

Трапіць у музэй пад адкрытым небам можна і звычайнымі рэйсавымі аўтобусамі, што ад’яжджаюць ледзь не кожную гадзіну ад аўтобуснай станцыі «Паўднёва-Заходняя» у накірунку Азярцо, Дубянцы, Гарадзішча, Заходнія Могілкі (прыпынак — «Музэй»).

  • Музычны кастрычнік
  • 3.10.2009, пачатак, а 15:00
  • Музэй народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах
  • Кантактныя асобы: Арцём Быстрык (+375 29) 567 40 89 (мтс), (+375 29) 308 99 85 (vel), Павал Калодкін (+375 29) 110 19 63 (vel)
13:20, 18/09/2009 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0611 seconds.