Фестываль Kilkim Žaibu прапануе беларусам бясплатныя візы

Штогадовы Балтыйскі фестываль хэві-мэтал і фольк музыкі «Кілкім Жайбу» ў 14-ы раз пройдзе ў Літве 21-23 чэрвеня 2013. Канцэпцыя фестывалю сумяшчае экстрэмальныя формы рок-музыкі з старадаўнім фальклёрам і акцэнтамі на гісторыі Балтыі, і ў знак павагі старажытных народных традыцый ён адбываецца ў дні Сонцастаяння.


Фотарэпартаж Generation.by з Kilkim Žaibu - 2012 

Прапанова для грамадзян Беларусі:

Kilkim Žaibu пашырае кола гледачоў і запрашае беларусаў здзейсьніць падарожжа ў госці да суседзяў і пазнаёміцца з старажытнай культурай балтаў. Наяўнасць мяжы заўсёды ўскладняе жыццё вандроўнікам, таму Kilkim Žaibu робіць сур'ёзны крок насустрач беларускім гледачам: па квітку на фестываль як і ў мінулым годзе можна атрымаць візу бясплатна!

Kilkim Žaibu — найстарэйшы фестываль у Балтыйскім рэгіёне. Кожны год арганізатары ўдасканальваюць і прапануюць гледачам больш магутную і цікавую праграму — у гэтым годзе выступіць каля 30 гуртоў з розных краін. Ад Беларусі зайграе гурт «Стары Ольса»

Кошт квітка для Беларусі 350-410 тыс. беларускіх рублёў. Квіткі ў Беларусі прадаюцца праз агента фестывалю: Інфалінія: +37525 6 169 179, http://vk.com/kilkimzaibu_2013.

Болей інфармацыі пра фармат і месца базавання фэсту, спіс гуртоў, прапановы па транспарце і парадку атрымання віз — на сайце фэсту. Таксама ў vkontakte ёсць суполка для наведнікаў па абмеркаванні фестывальных пытанняў і пошуку спадарожнікаў для падарожжа ў Літву.

Generation.by у мінулым годзе наведаў славуты фэст і прывёз адтуль прыгожы фотарэпартаж. Сёлета збіраемся ізноў ;)


14:27, 20/05/2013 | Анонсы |
comments powered by Disqus
 
In 0.0571 seconds.