Вялікі фотарэпартаж з штогадовага балтыйскага фэстывалю хэві-мэтал і фольк музыкі «Кілкім Жайбу»,які ў 13-ы раз прайшоў у Літве 22-24 чэрвеня 2012. Канцэпцыя фэстывалю сумяшчае экстрэмальныя формы рок-музыкі з старадаўнім фальклёрам і акцэнтамі на гісторыі Балтыі, і ў знак павагі старажытных народных традыцый ён адбываецца ў дні Сонцастаяньня.