Фэстываль Kilkim Žaibu запрашае беларусаў у Літву і прапануе бясплатныя візы

Штогадовы Балтыйскі фэстываль хэві-мэтал і фольк музыкі «Кілкім Жайбу» ў 13-ы раз пройдзе ў Літве 22-24 чэрвеня 2012. Канцэпцыя фэстывалю сумяшчае экстрэмальныя формы рок-музыкі з старадаўнім фальклёрам і акцэнтамі на гісторыі Балтыі, і ў знак павагі старажытных народных традыцый гэта адбудзецца ў дні Сонцастаяньня.

Прапанова для грамадзян Беларусі:

Kilkim Žaibu пашырае кола гледачоў і запрашае беларусаў зьдзейсьніць падарожжа ў госьці да суседзяў і пазнаёміцца з старажытнай культурай балтаў. Наяўнасьць мяжы заўсёды ўскладняе жыцьцё вандроўнікам, таму Kilkim Žaibu робіць сур'ёзны крок насустрач беларускім гледачам: па квітку на фэстываль можна атрымаць візу бясплатна!

Kilkim Žaibu — найстарэйшы фэстываль у Балтыйскім рэгіёне. Кожны год арганізатары ўдасканальваюць і прапануюць гледачам больш магутную і цікавую праграму — у гэтым годзе выступіць 30 гуртоў з 11 краін. 

Акрамя канцэртных выступаў на фэстывальнай пляцоўцы (маляўнічае месца на беразе возера, меней чым у 100 км ад Балтыйскага мора) прадугледжаная маса атракцыёнаў, кірмаш народных рамёстваў «Старадаўняя вёска», язда на конях і выступы ваенна-гістарычных клюбаў, танцы ля вогнішчаў і старадаўнія сілавыя гульні для мужчын, кінатэатар пад адкрытым небам, дыскатэка / рокатэка. Таксама Kilkim Žaibu ўнесены ў маршрут традыцыйнага мота-прабегу байкераў Літвы.

Легендарны беларускі гурт Gods Tower таксама выступаў на фэсьце, а сёлета Беларусь прадставяць гурты Znich і Litvintroll.

Кошт квітка для Беларусі ад 330.000 да 390.000 беларускіх рублёў. Колькасьць квіткоў абмежаваная! Квіткі ў Беларусі прадаюцца праз агента фэстывалю: Інфалінія: +37525 6 169 179 (штодзень з 10:00 да 20:00), www.backstage.by.

Болей інфармацыі пра фармат і месца базаваньня фэсту, сьпіс гуртоў, прапановы па транспарце і парадку атрыманьня віз — на сайце фэсту. Таксама ў vkontakte ёсьць суполка для наведнікаў па абмеркаваньні фэстывальных пытаньняў і пошуку спадарожнікаў для падарожжа ў Літву.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0697 seconds.