Новая рэформа: Кодэкс аб адукацыі перапішуць

Кодэкс аб адукацыі пісалі і перапісвалі пяць гадоў. У першым чытаньні яго прынялі болей як два гады таму, але толькі ў 2011 г. Лукашэнка паставіў пад ім подпіс. Надоечы міністар адукацыі Сяргей Маскевіч, які ня меў ніякага дачыненьня да працы над кодэксам, заявіў аб тым, што хутка яго пераробяць.

Кодэкс аб адукацыі, разьмеркаваньне

«Вось ужо цэлы год артыкулы кодэксу ўважліва вывучаюцца на месцах, праводзіцца апрабацыя працы ўстаноў адукацыі па новым дакумэнтам і, вядома ж, выяўляюцца пытаньні, якія будуць адрэгуляваныя ў бліжэйшы час. Пасьля правядзеньня маніторынгу мы выступім з прапановамі па ўдасканаленьню кодэксу», — сказаў Сяргей Маскевіч.

Паводле словаў міністра, на сёньняшні дзень у сфэры адукацыі ёсьць праблемы, якія немагчыма вырашыць без прыцягненьня грамадзкасьці і ў першую чаргу бацькоў. У прыватнасьці, Маскевіча турбуе «нізкая загружанасьць школаў», прафарыентацыі моладзі, павелічэньне колькасьці дзяцей, якія атрымалі магчымасьць прайсьці аздараўленьне ў летні пэрыяд і іншыя пытаньні.

Асабліва Маскевіч вылучыў пытаньне «ўзаемадзеяньня пэдагогаў і бацькоў» у Інтэрнэце.

Акрамя іншага кодэкс аб адукацыі забараняе ва ўнівэрсытэтах дзейнасьць палітычных партый і іншых грамадзкіх арганізацый, якія перасьледуюць палітычныя мэты, аднаўленьне ў ВНУ больш чым праз два гады пасьля адлічэньня, а само адлічэньне робіць магчымым нават у выпадку некалькіх спазьненьняў на заняткі альбо паленьня на ганку ўнівэрсытэту. Акрамя гэтага кодэкс зрабіў больш жорсткай існую практыку прымусовага разьмеркаваньня.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1866 seconds.