Дзеля навучаньня за мяжой студэнт стаў наркадылерам

25-гадовы хлопец з Касьцюковічаў паспрабаваў прадаць расейскі амфэтамін у Менску, каб зарабіць на навучаньне ў замежным унівэрсытэце. Аднак зьдзелка правалілася. Студэнту пагражае мінімум восем гадоў зьняволеньня.

Як паведамляе БелаПАН, затрымалі жыхара Касьцюковічаў недалёка ад чыгуначнага вакзалу ў Менску. Сюды ён разам з амфэтамінам, набытым у Расеі, прыехаў дзеля продажу наркотыку.

Міліцыя знайшла ў заплечніку студэнта тэрмас, у якім той схаваў 96.56 грамы псыхатропнага рэчыва. Хлопец прызнаўся, што амфэтамін зьбіраўся прадаваць дробнымі партыямі, а атрыманыя грошы хацеў выдаткаваць на аплату навучаньня ў замежным ВНУ.

Цяпер на хлопца завялі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў. Яму пагражае ад васьмі да трынаццаці гадоў пазбаўленьня волі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0634 seconds.