На Google Maps цяпер бачная кожная вуліца ў кожнай беларускай вёсцы

На спадарожнікавых мапах Google Maps упершыню зьявілася поўная мапа Беларусі ў высокім разрозьненьні. Цяпер у Інтэрнэце можна разгледзець літаральна кожную вуліцу ў кожнай вёсцы.


Возера Нарач на спадарожнікавых здымках

Пасьля апошняга абнаўленьня электронных мапаў Google Maps наша краіна стала бачная на іх цалкам у высокім разрозьненьні. У тым ліку абноўлены і Віцебск — самы вялікі з гарадоў Беларусі, для якога дагэтуль не было якасных спадарожнікавых здымкаў.

Мапы Google Maps дазваляюць карыстальнікам самім ствараць і дадаваць аб’екты праз інструмэнт Картограф (Google Map Maker). Цяпер рабіць гэта будзе лягчэй, значыць, і Беларусь на сусьветнай электроннай мапе будзе лепш апісанай і бачнай.

«Нарэшце атрымаецца нанесьці ў Картографе вёску бабулі і дзядулі! :) Асабліва, ведаючы, што вашы праўкі ў Картографе зараз трапляюць на асноўныя Google Maps у лічаныя хвіліны», — піша ў сваім блогу беларускі супрацоўнік Google Ігар Маханёк.

Падрабязьней пра тое, як рабіць мапы праз Google Map Maker, чытайце ў рэпартажы зь першай менскай сустрэчы стваральнікаў Google мапаў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0675 seconds.