Выганяюць ня толькі студэнтаў, але і выкладчыкаў

«За Плошчу» адлічаныя мінімум восем студэнтаў. І звольненыя два выкладчыкі. Такімі дадзенымі валодаюць праваабаронцы. Але яны падкрэсьліваюць, што аб многіх адлічэньнях і звальненьнях проста не вядома. Лідэрам па колькасьці адлічаных студэнтаў стаў БДПУ, на 2-м месцы БДУІР.

Як паведамляе БелаПАН, колькасьць адлічаных за ўдзел у сьнежаньскіх пратэстах студэнтаў вырасла да 8 чалавек. Большасьць выключаных па вэрсіі дэканатаў былі няздатнымі студэнтамі. Яшчэ над 60 студэнтамі, па дадзеных камітэту абароны правоў рэпрэсаваных «Салідарнасьць», вісіць верагоднасьць быць адлічанымі ў бліжэйшы час.

Цікава, што лідэрам па колькасьці скандалаў з адлічэньнямі стаў Пэдагагічны ўнівэрсытэт. А вось у БДУ, дзе вучыцца большасьць затрыманых 19 сьнежня студэнтаў, вядома толькі пра адзін выпадак выключэньня студэнта па палітычных матывах. Гледзячы па ўсім, рэктар Абламейка трымае слова.


Пётр Мігурскі падзяліў лёс адлічаных студэнтаў

Тым часам адзін з самых гучных скандалаў у адукацыі здарыўся на Магілёўшчыне. І героем яго стаў не студэнт, а выкладчык, які пазбавіўся працы за ўдзел у перадвыбарчай кампаніі. Пётр Мігурскі, дацэнт Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту харчаваньня, кандыдат эканамічных навук быў вымушаны звольніцца па ўласным жаданьні з-за таго, што быў даверанай асобай кандыдата Някляева, і ў час кампаніі працаваў таксама на іншых кандыдатаў у прэзыдэнты.

Па словах спадара Мігурскага, перад ім быў пастаўлены выбар: «ці мы працуем у ВНУ, ці займаемся палітыкай». Выкладчык выбраў апошняе.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1829 seconds.