20 гуртоў падалі заяўкі на ўдзел у конкурсе «Басовішча-2010»

На мапе конкурсу 21-га фэстывалю «Басовішча» Менск, Полацак, Горадня, Гайнаўка, Магілёў, Смалявічы, Бяроза, Берасьце, Нарач, Наваградак ды іншыя. Што зь сябе ўяўляе музыка маладой Беларусі паводле конкурсу фэстывалю — у падрыхтаваным Generation.by поўным сьпісе канкурсантаў Басовішча-2010.


Як даехаць да Басовішча ды іншая інфармацыя пра фэст у артыкуле
«5 рэчаў, якія трэба ведаць пра фэстываль Басовішча»

Прынятыя заяўкі на конкурс Басовішча-2010:

Цяпер працу з заяўкамі працягне журы фэстывалю, якое абярэ каля 6 гуртоў для ўдзелу ў фінальнай частцы конкурсу — на сцэне «Басовішча» ў Польшчы.

Сёлетні адборачны тур да «Басовішча» розьніцца ад папярэдніх гадоў — арганізатары вырашылі надаць тэматычнасьці фэсту і адной з умоваў удзелу зрабілі напісаньне песьні на верш Ларысы Геніюш, з дня нараджэньня якой сёлета сьвяткуецца 100 год. У мінулым годзе фэстываль праходзіў у 20-ы раз, з нагоды юбілею арганізатары «Басовішча» ня ладзілі конкурсу, а павялічылі колькасьць гасьцей. Гэтым годам конкурс вярнуўся.

«Басовішча-2010» пройдзе 16–17 ліпеня ў Гарадку (Польшча). Хэдлайнэрам выступіць гурт «Ляпіс Трубяцкой», які наведае фэст упершыню. На сёньня ў праграме двухдзённага фэсту таксама заплянаваныя выступы гуртоў «Троіца», «Гурзуф», «Адыс Абеба», Litvintroll, Re1ikt, Zatoczka, Rima і Lipali. Праграма яшчэ фармуецца, і басаўцы працягваюць перамовы з шэрагам беларускіх гуртоў. Таксама па 30 траўня працягваецца прыём заявак на Вольную сцэну «Басовішча».

Generation.bY традыцыйна зьяўляецца інфармацыйным партнэрам «Басовішча». Падрабязьней пра навіны фэсту — у адмысловым разьдзеле bas.generation.by.

tarka 10:00, 20/05/2010 | Басовішча |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0597 seconds.