Беларусь усё бліжэй да забароны расьпіцьця піва на вуліцах

Піць піва на вуліцах гарадоў Беларусі верагодна хутка забароняць. Савет Рэспублікі ўхваліў папраўкі ў заканадаўства, згодна зь якімі за расьпіцьцё піва ў грамадзкіх месцах могуць і арыштаваць. Акрамя гэтага, плянуецца забараніць захоўваньне больш чым 5 літраў самагону. Папраўкі чакаюць рэзалюцыі прэзыдэнта.

Як паведамляе БЕЛТА, ухваленыя сэнатарамі папраўкі ўстанаўліваюць «адміністрацыйную адказнасьць за расьпіцьцё слабаалькагольных напояў і піва на вуліцах, стадыёнах, сквэрах, парках, грамадзкім транспарце і іншых грамадзкіх месцах, акрамя тых, якія прызначаныя для іх ўжываньня».


Гэты ліст ад Мінгарвыканкаму сьведчыць аб тым, што на дадзены момант піць піва ў грамадзкіх месцах дазволена. Спампаваць копію можна тут

Згодна з папярэднімі паведамленьнямі, правапарушальнік будзе вымушаны заплаціць да 280 тыс. рублёў (ці 8 базавых велічыняў). Калі ж парушальнік на працягу году другі раз пап’е піва на вачах у грамадзтва, яму пагражае штраф ад 2 да 15 базавых велічыняў ці адміністрацыйны арышт.

Акрамя гэтага, у Беларусі будзе забаронена захоўваньне самагонных апаратаў, больш за 5 л самагонкі або 30 л брагі. За выраб гэтых напояў, а таксама іх набыцьцё фізычнымі асобамі будзе ўсталяваная адказнасьць.

Папраўкі пакуль не набылі моц, бо яшчэ патрабуюць подпісу прэзыдэнта. Піць піва на вуліцах беларускіх гарадоў пакуль можна, аб чым сьведчыць ліст Мінгарвыканкаму.

У цяперашняй сытуацыі ўсё больш актуальнай становіцца нефармальная веда аб месцах, дзе піць піва ніколі не забароняць.

03:47, 12/12/09
Алесь Bezuher
Тут павінен быў быць банэр, але ў вас старая вэрсія Flash-player. Аднавіце яе, каб бачыць сымпатычную анімацыю ;)

Камэнтары

Peter у 12:25, 12.12.09 #

Гэта добра...


KorD у 01:19, 14.12.09 #

навiна сапрауды залiковая. спадзяюся, праз некаторы час, п`яныя у зюзю готы ды металюгi знiкнуць з вулiц горада. асаблiва многа п`янай моладзi на Нямiзе.


tarka у 12:30, 14.12.09 #

ды глупства гэта ўсё! забаронамі праблема не вырашаецца аніяк. гопнікі ўсё адно будуць піць. а нармалёвы народ будзе туліцца па кухнях. і не кажыце мне пра кавярні - самі ведаеце, колькі іх у Менску.

у Бэрліне піць піва на вуліцах можна - і ніхто гэтым не злоўжывае. бо глядзець на праблему трэба зусім зь іншага боку.


Mara у 22:46, 14.12.09 #

ну зь якога боку напрыклад?


tarka у 00:10, 15.12.09 #

адзін з "бакоў" - працаваць над магчымасьцямі для культурніцкага адпачынку, а не забараняць тое малое, што ёсьць.


bezuher у 12:34, 15.12.09 #

што такое забарона піва на вуліцах? - па афіцыйнае версіі барацьба з п'янствам) Але не там п'янства знайшлі чыноўнікі. Тая ж гісторыя з забаронай слабаалкагольныых напоўяў, пад якія па плянаваным законе не трапляе прадукцыі "Крышталю" і некаторых іншых буйных бел. заводаў.


Mara у 13:42, 15.12.09 #

я магу памыляцца, але з тых людзей, што п'юць навуліцы, вельмі маленькі адсотак можна назваць "культурна адпачываючымі". Гэта не меншасьць проста напіваецца, а астатнія адпачываюць, а наадварот. У краіне праблема пагалоўнага п'янства.

Зразумела, што такая забарона не мусіць быць адзінай мерай. Трэба цэлы комплекс. Але нешта рабіць з гэтым трэба!

Праблему культурнага адпачынку вырашаць абавязкова трэба, але забарона распіцьця навуліцы на пару год гэтаму ніяк не зашкодзіць. Гэта можна і трэба рабіць паралельна.

Я б яшчэ кошты на моцна алкагольныя напоі ўдвая павялічыла. Гэта б і заводы задаволіла - набываць стала б меней людзей, а прыбытак той жа.


vojur у 14:49, 15.12.09 #

Кошты на моцнаалькагольныя напоі падвышаць няма сэнсу, гэта толькі дасьць магчымасьць болей зарабляць дзяржаве, альбо народ папросту пераключыцца на самагон да таго ж ня надта добрай якасьці, ад чаго будзе труціцца і г.д.


Mara у 15:37, 15.12.09 #

ну дык атрымоўваецца, што адзінае што мае сэнс - гэта пакінуць усё так, як ёсьць + адчыніць больш бараў (гэта маецца на ўвазе пад месцам культурнага адпачынку?) і раптам колькасьць алкаголікаў зменшыцца і ўсе (і падлеткі, і дарослыя, і старыя) стануць меньш ужываць алкаголю.

калі бутэлька гарэлкі будзе каштаваць 30-40 тыс., то хоць пэўная колькасьць падлеткаў падумае ці лепш захаваць гэтыя грошы на булачкі ці патраціць на даўбаную гарэлку. зразумела, што "наркаман заўжды знойдзе чым укалоцца", але пэўны пазытыўны эфэкт быў бы ад гэтага за кошт людзей, якія пакуль не з галавой у алкагалізме.

больш грошай дзяржаве - не заўжды дрэнная рэч. больш грошай у бюджэце на школы і ўнівэры, напрыклад.

калі будзе законная прычына прыпыняць пастаяннае п'янства ў дварах і пад'ездах, на прыпынках і з парках, калі аматараў выпіць на публіцы замуштруюць троху, арыштаваўшы пару разоў, то ўсё ж ёсьць надзея што некаторыя з іх час ад часу будуць адмаўляцца ад прапановы "пойдзем вып'ем у падваротні".

я разумею, што гэта замкнёнае кола і шмат "але" і некаму прыйдзецца адмовіцца ад сваёй бутэлечкі Аліварыі з сябрамі ў парку.

але з нечага пачынаць трэба. праблема занадта вялікая.


bezuher у 23:03, 15.12.09 #

тут я падтрымліваю Таню. Хаця, што такое высокія кошты на моцны алкаголь? Мне падаецца, у нас яны да такой ступені нізкія, што танней набыць бутэльку гарэлкі чым што б яшчэ.

А вось забарона распіваць нічога не вырашыць. Хто хоча праверыць, няхай прыязджае у заводзкі раён пасля 5 вечара і пагуляе па наваколлю вакол МАЗу. Як бачна, міліцыя здольная безпадстаўна толькі студэнтаў ганяць.

А вось калі б у гэтых крутых пралетарыяў не было б грошай на бясконцае распіццё, то толькі адносна невялкая частка паперлася б шукаць у гарадзкіх умовах самагон.


Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.
 
In 0.4313 seconds.