Ліст Мінгарвыканкаму: піць піва на вуліцах дазволена. Раздрукуй і абараняй свае правы прафэсійна!

Дзякуючы актыўнай менскай блогерке Мінгарвыканкам афіцыйна абверг інфармацыю пра тое, што на вуліцах Менску забаронена піць піва. Цяпер кожны ў выпадку прэтэнзій з боку праваахоўных ворганаў можа спасылацца на афіцыйны адказ мэрыі гораду, копію якога адмыслоўцы раяць мець з сабой на ўсялякі выпадак у якасьці дадатковага аргумэнту.

Як мы пісалі раней, паводле прынятых парлямэнтам у пачатку лета паправак у заканадаўства, за расьпіцьцё піва і слабаалькагольных напояў у грамадзкіх месцах уводзіцца адміністрацыйная адказнасьць. Правапарушальнік будзе вымушаны заплаціць да 280 тыс. (ці 8 базавых велічыняў).

Але гэтыя папраўкі ня толькі не набылі моц, але і не былі разгледжаныя ніжняй палатай парлямэнту ў другім чытаньні. Але гэты факт не перашкодзіў прадстаўнікам праваахоўных ворганаў сталіцы «зганяць» любіцелей піва з цэнтральных сквэраў і вуліц Менску.

Як піша ў сваім блогу карыстальніца up_paradox «З канца вясны мне жыцьця не даюць „стражи парадку“, якія ўвесь час замінаюць піць піва ў добрай кампаніі на пляцах у нашым славутым горадзе-героі, абгрунтоўваючы гэта мітычным „указам Мінгарвыканкама“ пра забарону гэтага дзеяньня ў цэнтры Менска».

У выніку блогерка напісала афіцыйны запыт ў Мінгарвыканкам, які і падцьвердзіў у сваім лісьце, што піць піва на вуліцах Менску ніхто не забараняў.

 

Спампаваць прыдатную для друку копію ліста можна тут.

11:12, 16/07/09
Алесь Bezuher
Тут павінен быў быць банэр, але ў вас старая вэрсія Flash-player. Аднавіце яе, каб бачыць сымпатычную анімацыю ;)

Камэнтары

Балахонаў у 18:26, 16.07.09 #

Чакайце, а Палата Прадстаўнікоў хіба не прыняла закон аб забароне ўжываньня піва на вуліцы?


bezuher у 19:26, 16.07.09 #

не, яна разглядала папраўкі да закону, у якіх прапаноўвалася забраніць расьпіцьцё, і папраўкі былі прынятыя, але толькі ў першым чытаньні.

Ячшэ трэба другое чытаньне і далейшыя подпісы. Яшчэ нічога не прынята.


Marnatrauny у 22:51, 17.07.09 #

дзякуй за добрую навіну!


Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.
 
In 0.3696 seconds.