Парлямэнт галасуе за забарону расьпіцьця піва на вуліцах

Піць піва на вуліцах гарадоў Беларусі афіцыйна забароняць. У выпадку парушэньня закону могуць і арыштаваць. Такая норма прадугледжаная зьменамі ў некаторыя праўная акты, якія сёньня былі прынятыя ніжняй палатай беларускага парлямэнту ў першым чытаньні.

Як перадае БЕЛТА, паводле прынятых парлямэнтам паправак, за расьпіцьцё піва і слабаалькагольных напояў у грамадзкіх месцах уводзіцца адміністрацыйная адказнасьць. Правапарушальнік будзе вымушаны заплаціць да 280 тыс. (ці 8 базавых велічыняў).

Калі парушальнік на працягу года другі раз пап’е піва на вачах у грамадзтва, яму пагражае штраф ад 2 да 15 базавых велічыняў ці адміністрацыйны арышт.

Беларускім заканадаўствам ужо прадугледжаная адказнасьць за расьпіцьцё алькагольных напояў у грамадзкіх месцах, але піва такім не зьяўляецца. Усе намаганьні МУС ўвесьці падобную адказнасьць адносна расьпіцьця піва дагэтуль былі няўдалымі.

На сёньняшнім, ужо гістарычным паседжаньні парлямэнту 4-га скліканьня (упершыню адзін з законаў ня быў прыняты ў першым чытаньні) таксама былі ўхваленыя прапановы павялічыць штраф за паленьне ў забароненых месцах да 4 базавых велічыняў.

Законапраекты чакаюць яшчэ другога чытаньня, разгляд Саветам Рэспублікі, пасьля чаго іх мусіць падпісаць прэзыдэнт.

16:15, 11/06/09
Андрэй Сьмятаньнікаў
Тут павінен быў быць банэр, але ў вас старая вэрсія Flash-player. Аднавіце яе, каб бачыць сымпатычную анімацыю ;)

Камэнтары

Sunshine:) у 02:19, 12.06.09 #
Хай бы палиць забаранили!

Правiльна, намылiлiся мы на заходнi манер)

Але какб лепей забаранiли палiць, як у Брэсце, напрыклад))Бо таки непрыемны пах ад адзення , кали прыйдзеш да хаты)))Так и смярдзiць тытунем((


Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.
 
In 0.3633 seconds.