Прапануюць увесьці штраф да 310 тысячаў за расьпіцьцё піва на вуліцы

Міністэрства ўнутраных справаў накіравала адпаведны законапраект у Савет міністраў. За расьпіцьцё піва і слабаалькагольных напояў на вуліцы плянуюць увесьці адміністратыўную адказнасьць.

Пра гэта сёньня паведаміў «Інтэрфакс», спасылаючыся на словы начальніка аховы правапарадку МУС Аляксандра Барсукова.

Адміністратыўную ж адказнасьць за расьпіцьцё піва на вуліцы прапануецца ўсталяваць у памеры да 10 базавых велічыняў. Адна базавая велічыня зараз – 31 тысяча беларускіх рублёў.

Размовы пра забарону ўжываньня піва на вуліцы вядуцца ўжо даўна. Год таму падобны законапраект ужо быў пададзены ў Савет міністраў.

tarka 13:50, 09/10/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0603 seconds.