Закон аб забароне ўжываньня піва ў грамадзкіх месцах пакуль толькі рыхтуюць

Напрыканцы лета хадзілі чуткі, што нібыта зь верасьня будзе забаронена піць піва ў грамадзкіх месцах. Чуткі ня спраўдзіліся, хаця некаторыя міліцыянты часам чапляюцца да тых, хто п’е піва ў парках ды сквэрах Менску. Сёньня МУС паведаміла, што такі закон пакуль яшчэ толькі рыхтуецца і праходзіць узгадненьні.

На прэс-канфэрэнцыі начальнік упраўленьня прафіляктыкі галоўнага ўпраўленьня міліцыі грамадзкай бясьпекі спэцыяльнай міліцыі МУС Мікалай Дрозд паведаміў БелТА, што закон прайшоў працэдуру ўзгадненьня з 24-ма міністэрствамі і ведамствамі і зараз знаходзіцца ў Савеце міністраў рэспублікі. Надалей законапраект будзе накіраваны ў адміністрацыю прэзыдэнта і пасьля ўжо ў парлямэнт. 

Такім чынам, гэтай восеньню ўжываць піва на вуліцах яшчэ пакуль магчыма.

vojur 15:23, 24/10/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0579 seconds.