Сёньня — першы дзень Басовішча

Сёньня, 17 ліпеня ў мястэчку Гарадок Беластоцкага ваяводзтва распачынаецца 20-ы юбілейны фэстываль Басовішча. Легендарны фэст беларускай музыкі, нягледзячы на значны ўзрост, не пазбавіўся ад старых праблем і сёлета: польскую візу ня здолелі атрымаць амаль 40% жадаючых трапіць на фэст. Сёньня на сцэну фэсту выйдуць 10 беларускіх і польскіх камандаў, а ў наступны дзень фэсту слухачы стануць сьведкамі адраджэньня адразу двух звышлегендарных гуртоў.

 

Амаль як для чатырох соцень жадаючых трапіць на сёлетнія Басы фэст распачаўся з грандыёзнага аблому: з 1060 заявак на бясплатныя візы польскі кансулят у Гародне здолеў задаволіць толькі 600. Прадстаўнікі руху «За Свабоду», якія займаліся візавым пытаньнем, сытуацыю не камэнтуюць.

Хаця на старую, як, здаецца, і сам фэст візавую праблему можна паглядзець зь іншага боку: больш за 600 беларусаў атрымалі магчымасьць трапіць на фэст дзякуючы бясплатным шэнгенскім візам.

Як паказвае практыка і фотаматэрыялы, на фэсьце будзе на што паглядзець і на чым адарвацца. І «юбілейнасьць» сёлетняй дзеі ў лесе пад Гарадком надае гэтаму сьцьверджаньню дадатковую вагу: на другі дзень, у суботу, арганізатары абяццаюць цуда-выставу і прагляд запісаў мінулагодніх фэстаў (нарэшце сталыя наведвальнікі даведаюцца, што ж там наздымалі тэлевізійшчыкі на працягу апошніх год).

Завершыцца апошні дзень фэсту выступам трох легендарных беларускіх рок-гуртоў: NEURO DUBEL, ULIS і NRM + MROJA (спасылка на апошні гурт кажа пра тое, што Вольскі і кампанія прыгадаюць пачатак сваёй кар'еры і выканаюць некалькі олдавых гітоў часоў Мроі).

І калі вас няма сярод тых нешматлікіх адэптаў басовішчнай культуры, што ўжо пасьпелі разьбіць свае намёты ў адмысловым лагеры за сцэнай, то інфармацыя пра даезд і жыцьцё на фэсьце можа быць для вас вельмі карыснай.

На дадзены момант праграма Басовішча-2009 выглядае так:

ПЯТНІЦА
17 ліпеня 2009, 19.00 - 2.30 

  • 19.00 ZHNIUV
  • 19.30 TARPACZ
  • 20.00 Адкрыцьцё фэстывалю
  • 20.10 SOK
  • 20.45 BAN-ZHVIRBA
  • 21.25 BN
  • 22.15 RIMA
  • 23.05 ZERO-85
  • 00.00 ZNICH
  • 00.50 IQ48
  • 01.40 ŚCIANA


СУБОТА
18 ліпеня 2009, 17.00 - 2.30
Адмысловая праграма з нагоды юбілею (выстава, запісы з ранейшых фэстываляў)

  • 17.00 RAHIS
  • 17.35 BOSAE SONCA
  • 18.15 ДЗЕЦІ ДЗЯЦЕЙ
  • 19.00 OSIMIRA
  • 19.45 ПАЛАЦ
  • 20.30 KRAMA + BONDA
  • 21.30 LAO CHE
  • 23.00 NEURO DUBEL
  • 23.50 ULIS
  • 00.50 NRM + MROJA 

Каманда Generation.bY зычыць усім, хто зьбіраецца выправіцца на фэст добрай дарогі і чакае ўсіх на Басовішчы-2009!

08:10, 17/07/09
Алесь Bezuher
Тут павінен быў быць банэр, але ў вас старая вэрсія Flash-player. Аднавіце яе, каб бачыць сымпатычную анімацыю ;)

Камэнтары

Marnatrauny у 08:32, 17.07.09 #

Зь візамі традыцыйна ўжо гамон. Цікава, хто будзе весьці фэст? Шалкевічу-та паходу візы таксама не далі...


MegaDzheday у 00:36, 18.07.09 #

з візамі рэальна такі аблом... крыўдна. Бо атрымалася так, што завезла дакументы не толькі свае, але і знаёмых. Яны атрымалі візу,а я не. Ну і дзе ж логіка? =) Рандомам выцягвалі пашпарты ці што? А з іншага боку, сёлета больш чалавек атрымала візу чым у прошлым годзе.

Таму жадаю усім добра правесьці час на юбілейных Басах! Чакаем фотак, водгукаў і камэнтаў =)


Szulc у 22:40, 19.07.09 #
ну-ну

наконт таго, як праходзіць само БАСовішча нічога сказаць не магу. Ну натуральна, бо ж я не патрапіла туды разам з большай часткай тых, хто хацей паехаць.

І вось, на маю думку, пытанні, якія павінны былі задаць сабе арганізатары, з-за якіх і здарылася ўся гэта халтура:

1. Няўжо трэба мець надзвычайны розум, каб не зразумець, што ў гародні візы будуць вымагацца атрымаць усе, нават тыя,хто пра гэты фэст ня ведае.

2. Чым Касе ды Мажэне не спадабалася звычка супрацоўніцтва з Супрановічам у Мінску?

Такім чынам ваша статыстыка ідзе па аднаму мейсцу: з тых, хто атрымаў візы на БАСы, а не ў Ашон, у лепшым выпадку паехала 20-30%.

Выдатны юбілей!


канарачка у 18:23, 20.07.09 #
эх...

я так хацела паехаць( і мне не далі візу(( а маёй сяброўке далі( крыўдна((( падавалі амаль у першы дзень разам...


Valerka у 20:34, 20.07.09 #
эх...

за сяброўку крыўдна?


Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.
 
In 0.4263 seconds.