Як атрымаць бясплатную візу на дваццатае Басовішча

 

Бясплатную візу на Басовішча сёлета можна атрымаць праз Гарадзенскі кансулят Польшчы з дапамогай мясцовага руху «За Свабоду».

Альгарытм атрыманьня візы:

  1. Даслаць на адрас zasvabodu.hrodna@gmail.com сваё Імя і Прозьвішча (лацінкай як у пашпарце), нумар пашпарта з пазнакай тэмы ліста «РУХаем на Басовішча!»
  2. Прывезьці пашпарт з 23.06.2009 да 9.07.2009 ад панядзелку да пятніцы з 17.00 да 19.00 па адрасе Гродна, вул. Будзёнага 48а-44 (памяшканьне Таварыства Беларускай Школы).
    Увага! У іншыя дні ды ў іншы час дакумэнты прымацца ня будуць! Прымаюцца толькі сапраўдныя пашпарты, тэрмін дзеяньня якіх не павінен заканчвацца раней чым 19 кастрычніка 2009 года
  3. Копію 32 і 33 старонак пашпарта.
  4. Адзін фотаздымак на польскую візу (у любым фотаатэлье ведаюць як яго рабіць).
  5. Запоўніць на месцы анкету на атрыманьне польскай візы.
  6. Набыць страхоўку на час фэстывалю (страхавая фірма будзе працаваць у гэтыя дні таксама ў памяшканьні ТБШ, Будзёнага 48а-44).
  7. Дачакацца пашпарту зь візай.
  8. Паехаць на Басовішча! :)

Віза будзе аднаразовай і выдаецца на дні фэстывалю. Дваццатае юбілейнае Басовішча пройдзе 17-18 ліпеня, у праграме фэсту сёлета выступы 20 гуртоў.

Па любую дадатковую інфармацыю звяртайцеся на адрас zasvabodu.hrodna@gmail.com

12:55, 23/06/09
vojur
Тут павінен быў быць банэр, але ў вас старая вэрсія Flash-player. Аднавіце яе, каб бачыць сымпатычную анімацыю ;)

Камэнтары

Marnatrauny у 13:59, 23.06.09 #

Ура! Мы едзем на Басы!


lazy у 14:21, 23.06.09 #
хныг

А менчукам лапу смактаць? :(


volat у 14:27, 23.06.09 #
хныг

Я б нават сказаў не лапу, а нешта, падобнае на сасіску :)


vojur у 14:34, 23.06.09 #
Ехаць на Захад ))

За амаль два тыдні знайсьці знаёмага, хто б завёз дакумэнты ў Горадню спадзяюся будзе магчымасьць ;)


volat у 14:39, 23.06.09 #
Ехаць на Захад ))

А забіраць не трэба? :)


vojur у 14:44, 23.06.09 #
Забраць таксама можа адзін чалавек

Можна канешне пакінуць на памяць гарадзенскаму кансуляту, але забраць таксама можа адзін чалавек.


volat у 14:24, 23.06.09 #
Ура! Мы не едзем на басовішча! :)

Дык сталічным перцам давядзецца двойчы ў Гародню зматацца? Ды яшчэ з рызыкай не атрымаць візу. Красна прыдумана! Дзякуй! :)


vojur у 14:30, 23.06.09 #
Можна аб’ядноўвацца ў групы і перадаваць ды забіраць дакумэнты такім чынам.

Тады дастаткова, каб адзін чалавек зьезьдзіў у Горадню.

То бок 5 чалавек скажам раздрукоўваюць сабе анкету (узяць можна на сайце амбасады), запаўняюць тыя месцы, якія не выклікаюць пытаньняў і самае галоўнае подпіс ставяць свой у канцы.

Адзін чалавек адвозіць і забірае.


volat у 14:34, 23.06.09 #

http://generation.by/mediashare/iz/j9duoy32txnugvc3z8xunffunvverk-org.jpg - ці не менчукам хлопец махае ручкай "пака-пака"? :)


tarka у 14:35, 23.06.09 #

здаецца, гэта хлопец зь Менску :)))


volat у 14:40, 23.06.09 #

У яго карта паляка, значыць, альбо шматразовы шэнген, раз ён такі шчаслівы :)


volat у 14:44, 23.06.09 #

Карацей, расчаравалі. Незалік вам, спадары.


bezuher у 14:51, 23.06.09 #

Я не разумею. Вам цяжка з'ездзіць альбо перадаць праз банальнага маршрутчыка ў Гародню пашпарт дзеля бясплатнай візы без запрашэння і стаяння шматгадзіннага пад амабасадай? Людзі з рэгіёнай нямаюць увогуле фактычна ніякага консульства ў сябе і ўвесь час ганяюць у менск.

Ні кансулят, ні арганізатары ніколі не бралі на сябе абавязкі рабіць усім жадаючым бясплатныя шэнгенскія візы. Хто вас расчараваў?


volat у 15:02, 23.06.09 #

Маршрутчыку я нават бутэльку піва не даверу, не тое што пашпарт. Ніхто нічым нікому не абавязаны - гэта таксама праўда. Але гэтая абыякавасць і абурае. Басовішча - адзіны фэст, на які сапраўды варта было б з'ездзіць, - і ўсім пакласці на звычайнага гледача. Дзякуй, што хоць гарадзенцы крыху паварушыліся.


volat у 15:04, 23.06.09 #

А з'ездзіць у Гародню мне цяжка.


vojur у 15:00, 23.06.09 #

Насамрэч зразумела, што без бясплатных візаў фэстываль ня быў бы фэстывалем, бо беларусы б не даехалі.

Але пытаньне візавай падтрымкі вырашаюць выключна польскія кансуляты. На шчасьце сёлета хаця б у Горадні пайшлі насустрач і зрабілі магчымасьць простай і бясплатнай сыстэмы звароту за візамі.


volat у 15:10, 23.06.09 #

Мне ўвогуле падабаецца падыход да басовішчаў: адмянілі конкурсную частку, скарацілі фэст да 2 дзён, забілі на візы для гледачоў. Ці не апошняе гэта басовішча?


tarka у 15:13, 23.06.09 #

як паказвае досьвед, такія думкі штогод :)

але штогод фэст робіцца, хоць многае можна было б зрабіць інакш ці ў большым аб’ёме


volat у 15:17, 23.06.09 #

Чым менш выступоўцаў і гледачоў - тым вальней у лесе адпачываецца. Гэта факт :)))


Chegor у 15:26, 23.06.09 #

карацей табе ўсё не падабаецца ;)


volat у 07:58, 07.07.09 #

Ды ўсё зашыбенна :)


tarka у 15:01, 23.06.09 #

у дадзеным выпадку хутчэй не "спадары", а "панове" :)


volat у 15:05, 23.06.09 #

ПаноВеееее :) Так?


tarka у 15:09, 23.06.09 #

Насамрэч бясплатныя візы для кансулятаў – таксама бюракратыя і шмат працы, і мусіць быць асабістае разуменьне консула. Папярэдні польскі консул у Менску сам езьдзіў на Басовішча і многім дапамагаў. І ў дадзеным выпадку гарадзенскаму консулу і гарадзенцам залік, што там усё прасьцей і ёсьць магчымасьць атрымаць візу. Хіба што без дастаўкі на хату і банціка :)


volat у 15:12, 23.06.09 #

Лепш бы б з дастаўкай. А за банцік можна аддзячыць.


Valerka у 15:45, 23.06.09 #

60 эўра і ніякіх праблемаў :) усё ў менску можна будзе зрабіць.


Chegor у 15:27, 23.06.09 #

я так разумею што выдавацца будзе польская нацыянальная віза?


tarka у 15:30, 23.06.09 #

ці польская, ці шэнген - ня так важна, дзейнічаць яна будзе толькі на дні фэсту


svaboda у 16:12, 23.06.09 #

А як гэта толькі на дні фэсту? Толькі два дні дзейнічае, ці яшчэ дарогу плюсанулі? Звычайна выдаваецца на 5 дзён, калі я не памыляюся.


Valerka у 15:40, 23.06.09 #

а якая розьніца? Ці ты таксама небясьпечны тып, які замест фестывалю зьбіраесься ў Эўропу?


Chegor у 16:40, 23.06.09 #

проста цікава. мне та персанальны пофіг - у мяне віза і так ёсць.


Pepsi у 17:26, 23.06.09 #

Выдатная навіна. за бясплатнай візай можна і з'ездзіць, нічога, карона не зваліцца :)


Shery у 01:03, 24.06.09 #

Цудоу'ная навiна! У Гародню цiкава зганяць i проста, тым больш па вiзу за так. Варта зваРУХнуцца)


Кузміч у 18:22, 28.06.09 #
Завезу дакуманты!

Вітаю! Людзі, паколькі ніхто не хоча і не збіраецца ехаць у Гародню, я магу прапанаваць свае паслугі. За невялікую плату (у залежнасці ад таго, колькі збярэцца людзей – 5-10 тысячаў) завезу усе дакуманты (але трэба, каб былі усе дакуманты і запоўненыя анкеты, як і што пісаць пытайцеся ў арганізатараў) да Гародні. Ехаць планую напрыканцы гэтага тыдня у чацвер ці пятніцу. Тэлефануйце (029)7544074, (044)7544074


volat у 18:28, 01.07.09 #
Узор

http://volat.livejournal.com/52030.html#cutid1 - тут пытанні і адказы па запаўненню анкеты на візу.


tarka у 13:18, 02.07.09 #

Нагадваю ўсім, хто перадае дакуманты на Горадню, што ўся анкета мусіць быць запоўненая лацінкаю, а не кірыліцай. Бо, кажуць, што на месцы надта шмат часу губляецца на перазапаўненьне анкетаў, таму каб усе пасьпелі - рыхтуйце дакуманты правільна загадзя.


volat у 09:05, 03.07.09 #

Дужа загадкава гарадзенцы працуюць, аказваецца :) Канспіруюцца ці што? Дасылаюць менчукі свае пашпартныя даныя на ўзгаданы ў артыкуле мэйл, а адказу не атрымліваюць. Вось і думай, ці то возьмуць твой пашпарт, ці то пракінуць? А так можа стацца, што паедзеш у Гародню, а там скажуць: "Даруй, хлопец, ліміт візаў вычарпаны". Раней, калі мінскія людзі гэтым займаліся, то заўсёды абавязкова высылалі на мэйл пацверджанне.

І ў самой Гародні, як мне расказалі людзі, лунае дух абыякавасці. Прынёс дакуманты - здавай. Усім усё пофіг. А хочацца ж і пагаварыць :) І пажадана анкетку праверыць.


lazy у 13:34, 06.07.09 #
аха

Мажэйку яшчэ з тыма сотнямі людзей, што па візу едуць, з кожным пагутарыць не хапала (:


volat у 15:58, 06.07.09 #
аха

А навошта просяць імёны на e-mail дасылаць, калі няма часу іх апрацоўваць?


Кузміч у 20:27, 14.07.09 #
Наконт візаў

Мне падаецца, што дадженыя былі патрэбныя, каб зрабіць запрашэнне.

А вось наконт забіраць, то есць такія чуткі, нават падцверджаныя па тэлефоне ў Гародні, што могуць не паспець зрабіць. Сення тэлефанаваў, скзалі, каб тэлефанаваў 16 і пытаўся, ці гатовыя. Есць варыянт, што могуць быць гатовыя толькі 17. Можа хто яшчэ што ведае?


tarka у 12:02, 15.07.09 #
Інфармацыя па атрыманьні пашпартоў зь візамі
Частка дакумантаў ужо выдаецца ў Горадні, чатска яшчэ ў кансуляце. Усе чакаюць, калі іх зробяць і ці ўсім паставяць візы. Інфа па тым, калі забіраць пашпарты - у форуме.

MegaDzheday у 16:29, 11.07.09 #

Яны камусьці адказваюць, а камусьці не.

Нешта незразумела як пасьпець забраць дакументы і пасьпець на цягнік =) неяк непрадумана... завісаць невядома дзе ці што?


volat у 07:59, 17.07.09 #

Ну што? Руху за свабоду перадаю вялікі-вялікі FUCK! Сустрэнемся ў пекле, спадарства :)


Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.
 
In 0.5146 seconds.