У праграме дваццатага Басовішча — 20 гуртоў

Віктар Шалкевіч

«Беларускае аб’яднаньне студэнтаў у Польшчы» завяршае фармаваньне праграмы юбілейнага фэстывалю. Сёньня стала вядома пра выступы двух традыцыйных удзельнікаў Басовішча з Падляшша — Rima і Zero-85, а таксама двух новых гуртоў зь Беларусі — Bosae Sonca і Osimira. Вядучым Басовішча-2009 будзе гарадзенскі бард і шоўмэн Віктар Шалкевіч, які выступаў яшчэ на самых першых фэстывалях.

Арганізатары традыцыйна дыпляматычна пакідаюць за сабой права ўносіць зьмены ў праграму і намякаюць на магчымыя прыемныя неспадзяванкі.

На дадзены момант праграма Басовішча-2009 выглядае так:

ПЯТНІЦА
17 ліпеня 2009, 19.00 - 2.30 

  • 19.00 ZHNIUV
  • 19.30 TARPACZ
  • 20.00 Адкрыцьцё фэстывалю
  • 20.10 SOK
  • 20.45 BAN-ZHVIRBA
  • 21.25 BN
  • 22.15 RIMA
  • 23.05 ZERO-85
  • 00.00 ZNICH
  • 00.50 IQ48
  • 01.40 ŚCIANA


СУБОТА
18 ліпеня 2009, 17.00 - 2.30
Адмысловая праграма з нагоды юбілею (выстава, запісы з ранейшых фэстываляў)

  • 17.00 RAHIS
  • 17.35 BOSAE SONCA
  • 18.15 ДЗЕЦІ ДЗЯЦЕЙ
  • 19.00 OSIMIRA
  • 19.45 ПАЛАЦ
  • 20.30 KRAMA + BONDA
  • 21.30 LAO CHE
  • 23.00 NEURO DUBEL
  • 23.50 ULIS
  • 00.50 NRM + MROJA 

Намесьніца старшыні БАС Кася Кузьміч пракамэнтавала Generation.bY сытуацыю зь бясплатнымі візамі на Басовішча для беларусаў:

«Візавая падтрымка плянуецца, але зараз дамаўляемся, у якой форме яна будзе арганізаваная. Зараз можам сказаць, што пры пасьпяховым вырашэньні гэтай сытуацыі, тэрміны на выдачу візаў будуць абмежаваныя. Таму чакайце інфармацыі і пакуйце рэчы на фэст».

Кася Кузьміч
Кася Кузьміч, намесьніца старшыні БАС

Што да атмасфэры фэстывалю на месцы, — 

«Плянуецца адмысловы намёт для праекцыі запісаў з ранейшых фэстаў. Увогуле памяняем можна сказаць «вопратку», выгляд фэсту, каб было больш сэнтымэнтальна, а таксама каб паказаць людзям багатую гісторыю Басовішча», — распавяла Кася.

17:50, 19/06/09
vojur
Тут павінен быў быць банэр, але ў вас старая вэрсія Flash-player. Аднавіце яе, каб бачыць сымпатычную анімацыю ;)

Камэнтары

Mara у 22:06, 19.06.09 #

з Шалкевічам гэта яны няправільна вырашылі.


bezuher у 22:59, 19.06.09 #

чаму?

лепш чым памідораўшчына гэтая бясконцая


Mara у 02:30, 20.06.09 #

усе яны старыя пе***ны.

дзяўчыну трэба! Прыгожую і разумную. няўжо такіх няма?


krasannna у 12:29, 20.06.09 #

Цалкам згодная. Усямы свой час і свая сцэна.


Chegor у 13:45, 21.06.09 #

Шалкевіч - гэта круць!


VOLNY у 10:06, 20.06.09 #

нешта раптам усе лацінкай пачалі пісацца)))

толькі Палац і Дзеці Дзяцей трымаюцца)


tarka у 12:52, 20.06.09 #

гэта так БАСаўцы пішуць у праграме


VOLNY у 14:34, 20.06.09 #

я так і падумаў спачатку, але здзівіўся, што два гурты чамусь кірыліцай напісаныя. Дзівосы)


macie3k у 23:33, 20.06.09 #

Lao Che на фэстывалі "Українська Весна" засьпавалі адну песьню па-ўкраінску, таму думаю, можна чакаць нейкага беларускага сюрпрызу :)


Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.
 
In 0.4395 seconds.