Пакаленьні Басовішча: неапублікаваныя раней здымкі людзей на Басовішчы апошніх трох год (2005, 2006, 2007)

Басовішча 2005-2006-2007

­Басовішча-2008 ужо зусім на носе. Упершыню буйнейшы беларускі рок-фэстываль праходзіць у зоне шэнгену, што адбіваецца як на складзе ўдзельнікаў фэсту, так і на магчымасьці гледачоў наведаць штогадовы фэстываль. Але аўтыспыншчыкі зь візамі ўжо расьцягнуліся па трасе, а некаторыя ўжо ставяць першыя намёты за сцэнаю Басовішча.

Generation.bY падняў свае фотаархівы з Басовішчаў некалькіх апошніх год. За фэст фатографамі робяцца сотні і тысячы здымкаў, а публічна выкладаецца звычайна толькі пару дз­есяткаў. Прагледзеўшы неапублікаваныя здымкі з 2005-2007 гадоў з тварамі старых, новых і будучых знаёмых, мы натхніліся і вырашылі падзяліцца рэтра-фотамі. Найперш гледачоў фэстывалю.

Выкладаем на старонкі Generation.bY неапублікаваныя раней фотаздымкі людзей на Басовішчы. Некаторыя з тых, што на фота энэргічна танчаць пад сцэнаю ў 2005-м ці 2006-м ужо ажаніліся ці нават гадуюць дзяцей, а нехта замест прыгодніцкага аўтаспыну расьсякае па вуліцах на ўласным аўто, хтосьці не зьмяніўся зусім. Шукайце сябе і сваіх знаёмых! Пачынаем з Басовішча-2005.

Усе фота з Басовішча 2005-2007

Басовішча 2005


Дарэчы, чаму менавіта з 2005 году пачынаем? Менавіта ў гэтым годзе мы дабраліся да фэстывалю, хоць спробы былі, мабыць, з году 2000-га. А ў 2005 годзе шэсьць удзельнікаў каманды Generation.bY (тады яшчэ Studenty.by) выправіліся на фэст аўтаспынам, пра што й напісалі ў адмысловым матэрыяле «Аўтаспынам на Басовішча 2005». Бачна, досьвед падаўся цікавым многім, бо за 2005 год гэты матэрыял стаў рэкордным на старонках сайту па праглядальнасьці.

Басовішча 2006 

 

На гэтым фэсьце Юрка Сідун, падавалася, быў з фотаздымачом паўсюль. Ня дзіўна, што архіў фотак Басовішча таго году сягае болей 2000 здымкаў. Зь іх каля 300 былі апублікаваныя на Generation.bY у матэрыяле «Вялікая фотасправаздача з Басовішча-2006», дзе ў 28 фотарэпартажах адлюстраваныя выступы гасьцей фэстывалю, удзельнікаў конкурснай часткі і іншых падзеяў Басовішча. Адчынены тады ў межах сайту разьдзел «Фотаблог» быў якраз дарэчы.

Тым часам, у 2006 годзе ўпершыню было праведзенае «Адборышча» — беларускі адборачны этап Басовішча з выразнай канцэпцыяй. Аднавіць эмоцыі, альбо паглядзець, як гэта было, можна ў адмысловым фотарэпартажы «Самая поўная фотасправаздача з «Адборышча-2006». А адразу пасьля Басовішча зь ініцыятывы актыўных жж-юзэраў адбылася offline-сустрэча жж-карыстальнікаў, якія былі на Басовішчы. Адтуль таксама ёсьць фотаблог.

Басовішча 2007

 

Тут працы і новых фотак ужо паменей, бо ў публікацыі «200 фотаздымкаў у 25 фотарэпартажах з Басовішча-2007» мы ў мінулым годзе выкладалі сярод фотаблогаў з выступамі канкрэтных гуртоў два тэматычныя менавіта пра гледачоў фэсту:

Generation.bY з 2005 году інфармацыйны партнэр фэстывалю. За тры гады на старонках сайту апублікавана болей 600 фотаздымкаў у 70 тэматычных фотаблогах, і разьмешчана болей 100 публікацыяў на тэму падрыхтоўкі і правядзеньня буйнейшага беларускага рок-фэстывалю.

Да адкрыцьця Басовішча-2008, якое таксама называюць першым «візавым» Басовішчам,­ засталіся гадзіны.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0585 seconds.