Саша Ракавец: «Была б хата, запрасіў бы болей»

У «здаровых лосей» здаровыя паці. 27 жніўня нарадзіўся вакаліст IQ48 Саша Ракавец альбо Эш. Сёлетняе сьвяткаваньне расьцягнулася на тыдзень. Але самы пік віншаваньняў прыпаў на мінулую суботу, калі сябры Сашы, сваякі, калегі па працы, музыкі – усяго болей 30 чалавек – сабраліся ў адной файнай кватэры на ўскрайку Менску. Эксклюзіўны фотарэпартаж з сьвяткаваньня – у матэрыяле.

Так, беларускія музыкі таксама маюць дні народзінаў і сьвяткуюць іх з усім размахам. Хіба што памеры памяшканьня ўносяць свае карэктывы.

Варта адзначыць, што жнівень для IQ48 надта ўраджайны на дні народзінаў. Віншаваць патрэбна таксама саксафаніста Дзяніса Дзеравенку, гукарэжысэра Антона Стаўскага і жонку Яўгена Бузоўскага Кацярыну.

Зычым айк'юшнікам здароўя, добрых людзей побач і пасьпяховага скарэньня космасу. І, цытуючы саміх «здаровых лосяў» – пазытыву й адэквату ва ўсім!

tarka 14:30, 05/09/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1191 seconds.