Радзькоў зьвярнуўся да Лукашэнкі, каб зрабіць цэнтралізаванае тэставаньне платным

Міністэрства адукацыі Беларусі прапануе ўвесьці рэгістрацыйны ўзнос за здачу цэнтралізаванага тэставаньня. Аб гэтым сёньня А.Лукашэнку даклаў міністар адукацыі Аляксандр Радзькоў.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Артыкул 49. Кожны мае права на адукацыю.

Гарантуюцца даступнасць і бясплатнасць агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
Сярэдняя адмысловая і вышэйшая адукацыя даступна для ўсіх у адпаведнасці са здольнасцямі кожнага. Кожны можа на конкурснай аснове бясплатна атрымаць адпаведную адукацыю ў дзяржаўных навучальных установах.

Як паведамляе БелтА, Радзькоў спасылаецца на тое, што такая мера павысіць адказнасьць абітурыентаў. У гэтым годзе, напрыклад, на тэставаньне не зьявіліся 10 адсоткаў тых, хто падаваў заяўку. Міністар таксама прапанаваў скараціць тэрмін прыёму дакумэнтаў, які цяпер складае 18 дзён.

Аляксандр Радзькоў адзначыў, што правілы прыёму ў ВНУ і ССНУ устаяліся і патрабуюць толькі тэхнічнага ўдасканаленьня. Што датычыцца саміх тэставых заданьняў, то неабходна паляпшаць іх якасьць.

Радзькоў лічыць, што тэставая сыстэма вырашае пастаўленыя задачы па адборы лепшых абітурыентаў, што пацьвярджае сёлетні конкурс у ВНУ - амаль тры чалавекі на месца. Да таго ж, на думку міністра, яна станоўча прынятая абітурыентамі і іх бацькамі.

Уні Вера 20:37, 16/08/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0776 seconds.