У суботу ў Бабруйску рок будзе за баброў

2 чэрвеня ў Бабруйску трэці раз пройдзе музычны фэстываль «Рок за БОБРОВ». На пляцоўцы ля Палацу Мастацтваў а 16.00 стартуе шасьцігадзінны марафон з удзелам рок-камандаў Беларусі й Расеі.

Гэтым разам госьці фэстывалю пачуюць Ляпис Трубецкой, Стая, beZ bileta, Сініца, J:MОРС, Метэор, Стокс, Deimos (г. Смаленск), TT-34. Сюрпрызам стане выступ маладога гурта «Тайланд».

Традыцыйна арганізацыяй і падтрымкай фэстывалю «Рок за БОБРОВ» займаецца «Піваварная кампанія “Сябар”». У гэтым годзе яе партнэрам стала канцэртная агенцыя  «Линия звука». Ейны дырэктар Уладзімер Шаблінскі адзначае:

«Файна, што ў нас праходзяць фэстывалі настолькі прыстойнага тэхнічнага ўзроўню, скіраваныя на падтрымку не музыкі, што ўвесь час гучыць на радыё, а тых гуртоў, што з розных прычынаў ня могуць патрапіць у этэр».

Кіраўнік «Піваварнай кампаніі Сябар» Сяргей Левін кажа:

«З кожным годам узровень фэстывалю расьце, і я лічу, што на дадзены момант “Рок за БОБРОВ” аб’ектыўна – адна з самых значных падзеяў у музычным жыцьці краіны. Мы, безумоўна, запрашаем і вядомыя гурты, але ў першую чаргу робім стаўку на маладыя таленавітыя каманды, што пакуль яшчэ не атрымалі шырокага прызнаньня. Апроч таго “Рок за БОБРОВ” нясе на сабе экалягічную й сацыяльную нагрузку».

У гэтым годзе сумесна з экалягічнымі арганізацыямі «ЭКОДОМ» і GAIA на фэсьце пройдзе акцыя ў падтрымку міжнароднага руху за Зялёнае ўжываньне. У межах яе ўсе жадаючыя атрымаюць магчымасьць памяняць плястыкавыя пакеты, што цяжка ўтылізаваць, на палатняныя сумкі.

«Пытаньне экалёгіі мусіць хваляваць усіх. У гэтым годзе фэстываль проходзіць пад лёзунгам “Я люблю Бабруйск!”. Дзе, як не такім фэсьце, магчыма выказаць, як ты ставісься  да родных месцаў, як табе важна, каб твой горад быў чыстым і ўтульным, як ты ім ганарысься…» – гаворыць Сяргей Левін.

Усе музыкі таксама падтрымліваюць экалягічную акцыю «Я люблю Бабруйск!», што стартавала ў горадзе 21 траўня. Яе арганізатары заклікаюць жыхароў Бабруйска прызнацца ў любові да роднага горада. Дзьве крышкі ад піва «Бобров» можна памяняць на файныя стыкеры-сардэчкі і флаеры. Стыкеры – з імёнамі сваіх уладальнікаў – будуць наклеены на вялізны стэнд ля вядомага помніка Бабру. А флаеры можна памяняць на гелевыя балёнікі. Кульмінацыяй мерапрыемства стане каманда, па якой тысячы балёнікаў уздымуцца ў неба! Падчас фэсту будзе дэманстравацца фотаздымкі, дзе яго госьці могуць убачыць сябе, сваіх сяброў, родных і любых. Шчасьліўцы ж, што прынясуць у цэнтры выдачы 50 крышак ад «Бобров», змогуць сфатаграфавацца з зоркамі!

Жывая музыка, любімыя выканаўцы, якасны гук, яскравае шоў, фота на вялізным экране – гэта далёка ня ўсё, што чакае ўдзельнікаў і госьцяў трэцяга фэстывалю «Рок за БОБРОВ». Самае галоўнае – выдатны настрой!

Традыцыйна пасьля фэсту выйдзе CD з лепшымі песьнямі імпрэзы.
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0669 seconds.