DALI пакажуць сонца без штаноў

Гурт DALI запрашае на актыўны курс маральнай падрыхтоўкі да летняга сэзону 2008 па адмысловай нью-фанкавай праграме «Сонца без штаноў».
→Зьміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra дадуць вялікі клюбны канцэрт

30 красавіка Зьміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra адыграюць вялікі клюбны канцэрт у «Гудвіне». «Падрыхтоўка да летніх
Neuro Dubel запрашае на вялікі сольны канцэрт

23 красавіка гурт Neuro Dubel адыграе вялікі сольны канцэрт у сталічным клюбе «Рэактар». Выступ рок-каралёў стане своеасаблівым працягам прэзэнтацыі новага дыска Stasi, прызнанага на сёлетняй Рок-Каранацыі «Альбомам Году».
→Музычная справаздача ад «Тузіна Гітоў»

У крамах зьявілася трэцяя песенная справаздача «Прэм'ер Тузін-2007» ад слушнага музычнага парталу «Тузін Гітоў». На ёй — лепшыя беларускамоўныя песьні году паводле галасаваньня наведвальнікаў сайта ў гіт-парадзе. Учора складанка была прэзэнтаваная журналістам.
→Што слухаць на чарговым канцэрце Вайцюшкевіча абіраюць самі прыхільнікі!
19 кастрычніка пройдзе чарговы канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча і WZ-Orkiestra. У аднаго з самых пладавітых беларускіх музыкаў у хуткім часе выйдзе юбілейны – дзесяты – альбом. Гэтым разам на вершы Генадзя Бураўкіна. Заўсёднікі Тодаравых канцэртаў пасьпелі вывучыць словы і ўжо падпяваюць: «Капае, капае дождж...»
→Зьміцер Вайцюшкевіч запрашае на свой Дзень Народзінаў
20 ліпеня, а 19:00, Зьміцер Вайцюшкевіч запрашае ўсіх прыхільнікаў і сяброў на свой Дзень Народзінаў. Традыцыйна сьвяткаваньне пройдзе ў Малой Залі КЗ «Мінск». У гэтым годзе сьпеваку спаўняецца 36 год. Зьміцер да гэтага ставіцца аптымістычна: «У мяне шмат часу – у 35 год Мулявін толькі пачынаў працаваць зь «Песьнярамі». Я магу напісаць мюзікл, альбо засьпяваць гіп-гоп, альбо скласьці сымфонію».
→У суботу ў Бабруйску рок будзе за баброў
2 чэрвеня ў Бабруйску трэці раз пройдзе музычны фэстываль «Рок за БОБРОВ». На пляцоўцы ля Палацу Мастацтваў а 16.00 стартуе шасьцігадзінны марафон з удзелам рок-камандаў Беларусі й Расеі.
→Аляксандру Кульлінковічу - 35!
17 траўня ў адным са сталічных клюбаў прайшло глябальнае сьвяткаваньне Дня Народзінаў легендарнага лідэра легендарнага гурта Нейра Дзюбель Аляксандра Кульлінковіча. Прычым стукнула яму зусім не па-дзіцячы – 35 год! Падрабязьней – у фотарэпартажы.
→
