10 сайтаў, якія дапамогуць знайсьці ўсё

Дзе знайсьці апошнюю сэрыю Хаўзу, сябра па пляжу Малібу ці проста патрэбную формулу па матану? Найпапулярнейшыя пошукавікі 2009 году ў рэйтынгу ад кампаніі Alexa.

  1. Google — лепшы зь лепшых. Гэты цудоўны сайт для таго, каб пачаць пошук. Google мае вельмі добрую рэпутацыю дзякуючы рэлевантнасьці пошуку і, уласна, выніках. А нядаўна ён запусьціў новую вэрсію пошукавага мэханізму. А яшчэ Google стыпэндыі таленавітым праграмістам і праграмісткам прапануе.
  2. Yahoo — даўні канкурэнт Google. Акрамя пошуку гэта яшчэ і папулярны і старажытны сэрвіс e-mail, каталёг сайтаў і проста прабацька tut.by.
  3. YouTube таксама, дарэчы, частка імпэрыі Google. Але YouTube спэцыялізуецца перш за ўсё на пошуку відэа, і не паўсюль, а толькі на яго бяздонных сэрвэрах, на якія запампавалі, падаецца, усё, што магчыма.
  4. Bing зьявіўся зусім нядаўна. Microsoft прасоўвае Bing як «машыну рашэньня», што здольная арганізаваць шопінг, замовіць квіток на самалёт альбо знайсьці рэстарацыю хутчэй і лягчэй за іншыя сайты.
  5. Baidu — напэўна, найменш вядомы ў Беларусі ўдзельнік гэтага рэйтынгу. І ня дзіўна, бо гэта найбуйнейшы ў сьвеце кітайскамоўны пошукавік. Калі іерогліфы для вас ня больш чым набор рысак і кропак, лепей на гэты сайт увогуле не заходзіць.
  6. AOL Search — як раз той выпадак, калі пошукавік каштоўны перш за ўсё ня здольнасьцю шукаць (яе ён запазычыў у Google), а рознымі дадатковымі магчымасьцямі кшталту «захаваць пошук».
  7. IMDB — Сеціўна база дадзенах фільмаў, сапраўды, найбуйнешае сховішча інфармацыі аб фільмах, фільміках і фільмішчах, а таксама дадзеных аб зорках, трэйлерах і ўсіх іншых пабочных прадуктах кінаіндустрыі.
  8. Ask — яшчэ адзін малавядомы ў нас пошукавік, поўны дадатковых прыстасаваньняў і інтэграцыі з такімі праектамі, як Ask for Kids, Bloglines, і Teoma.
  9. Mininova — адзін з буйнейшых торэнт-пошукавікоў. Праект распачаўся ў 2005 годзе.
  10. Facebook трапіў нават у гэты рэйтынг. Для зусім няпрофільнага ў сэнсе пошуку сайту нядрэнны вынік. Ён няздатны знайсьці нешта па-за межамі свайго дамэну, але з-за вялізнай базы людзей, якой валодае гэты сайт, Facebook можна выкарыстоўваць як сацыяльны пошукавіх па пэрсонах.

Больш інфы на about.com

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0047 seconds.