Ідэолагі Мінгарвыканкама не дазволілі павесіць расцяжку Scorpions у цэнтры Менску

Упраўленне ідэалагічнай работы Мінгарвыканкама забараніла размяшчэнне рэкламнай расцяжкі канцэрта Scorpions.
→Scorpions разьвітаўся зь Менскам
У Менску прайшоў канцэрт легендарных Scorpions у межах разьвітальнага сусьветнага турнэ. Жарсьці перад разьвітальным шоў нямецкіх рокераў у Беларусі ў літаральным сэнсе накаліў ісьляндзкі вулкан Эйяф’ятлайокютль, з-за якога доўгачаканы канцэрт перанёсься болей чым на тыдзень. За гэты час лідэр гурта Клаўс Майнэ падвучыў беларускую мову, а бубнач Коттак падрыхтаваў бубновы сэт у стылі нашумелага вулкану.
→Scorpions дабраўся да Менску
Легендарны нямецкі гурт урэшце дабраўся ў сераду да Беларусі і рыхтуецца да свайго выступу ў Мінск-Арэне, які быў перанесены на 29 красавіка з-за ісьляндзкага вулкану Eyjafjallajökull. Глядзіце на Generation.by фотарэпартаж з прэс-канфэрэнцыі Scorpions.
→Бубнач Scorpions ужо прыляцеў у Эўропу — гурт гатовы да канцэрту ў Менску

Музыкі легендарнага гурта Scorpions падрыхтавалі яшчэ адзін відэазварот да беларускіх прыхільнікаў, у якім паведамляюць, што нарэшце гурт разам і гатовы да канцэрту 29 красавіка ў Менску. Нагадаем, заплянаваны на 20 красавіка менскі канцэрт быў перанесены
Канцэрт Scorpions у Менску перанесены з-за вулкану

Заплянаваны на 20 красавіка канцэрт Scorpions пераносіцца на 29 красавіка. Ісьляндзкі вулкан Eyjafjallajökull, які паралізаваў авіяпералёты па ўсім сьвеце, паўплываў і на заплянаванае ў Менску шоў гурта Scorpions – музыкі проста ня могуць дабрацца да Менску.
29 красавіка ў Менску канцэрт Scorpions

Шкада, няма ў арсэнале розных Grammy і іншых прэстыжных прэмій ўзнагароды «за музычнае даўгалецьце». А сярод узнагарод за наклады кружэлак — «сапфіравай» намінацыі. Бо менавіта такі прыз належыць піянэрам цяжкага року — гурту Scorpions. Іх кар’ера стартавала ў 1965-м: страшна падумаць, што нямецкія рокеры на сцэне цэлых 45 гадоў! А сапфір тут як ніколі дарэчы. Па традыцыі 45 гадоў сумеснага жыцьця называюць «сапфіравым вясельлем». Але галоўнае: сапфір — камень вернасьці і добрага сяброўства. А калектыў Клаўса Майнэ ня раз даказаў, што Scorpions — гэта сапраўдная Каманда, згуртаваная й адзіная.
→