Ідэолагі Мінгарвыканкама не дазволілі павесіць расцяжку Scorpions у цэнтры Менску

Упраўленне ідэалагічнай работы Мінгарвыканкама забараніла размяшчэнне рэкламнай расцяжкі канцэрта Scorpions.

Арганізатары з кампаніі Allstars здзіўленыя рэакцыяй чыноўнікаў, якія не дазволілі рэкламаваць Scorpions побач з Кастрычніцкай плошчай, бо такая ж расцяжка не выклікала пытанняў на Нямізе. Арганізатары шукаюць адказу ў карыстальнікаў Фэйсбук, дзе размясцілі ліст, што прыйшоў ад чыноўнікаў.

Цікава, чаму забароненая расцяжка, піша Allstars:

— Ім не падабаецца музыка Scorpions

— Ім не падабаецца чорны колер

— Ім нічога не падабаецца

— Што, іншых месцаў няма?

Два гады таму Scorpions прыязджаў у Менск на развітальны канцэрт, але сёлета вырашыў вярнуцца яшчэ раз. Канцэрт пройдзе 21 кастрычніка ў Мінск-Арэне.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0582 seconds.