Scorpions яшчэ раз развітаюцца з беларусамі

21 кастрычніка Scorpions выступяць у «Мінск-Арэне» з праграмай «The Final Sting». Яны праспяваюць свае бессмяротныя хіты: «Wind of Change», «Rock You Like a Hurricane», «Moment Of Glory», «Still Loving You».

За апошнія тры гады сусветна вядомыя зоркі праехалі па пяці кантынентах. У Гішпаніі ў іх гонар назвалі вуліцу, а ў нямецкім горадзе Гронаў адчынілі музей Scorpions. Дзіва што: гурт прадаў больш за 100 мільёнаў кружэлак, яны адыгралі тысячы канцэртаў і атрымалі сотні ўзнагарод. 

Арганізатары менскага канцэрту абацяюць незабыўнае і непаўторнае шоў. Квіткі па тэлефоне: (029) 650 11 33 і на сайце allstars.by.

→ Пра тое, як Scorpions развітваўся з беларускімі прыхільнікамі 2 гады таму — у нашым ранейшым рэпартажы

19:15, 26/09/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0638 seconds.