Канцэрт Scorpions у Менску перанесены з-за вулкану

Заплянаваны на 20 красавіка канцэрт Scorpions пераносіцца на 29 красавіка. Ісьляндзкі вулкан Eyjafjallajökull, які паралізаваў авіяпералёты па ўсім сьвеце, паўплываў і на заплянаванае ў Менску шоў гурта Scorpions – музыкі проста ня могуць дабрацца да Менску.


Photo by Marc Theis 

«Вось ужо на працягу трох сутак бубнач Джэймс Коттак ня можа выляцець у Эўропу з Лос-Анджэлеса і далучыцца да іншых удзельнікаў гурта, якія чакаюць яго ў Франкфурце», — паведаміла сёньня прадстаўніца канцэртнай агенцыі Allstars Кацярына Скачак.

Усе спробы дабрацца да Эўропы праз пакуль дасяжныя аэрапорты Расеі, Турцыі, Італіі не далі посьпеху з-за адсутнасьці хоць якіх вольных месцаў на нешматлікіх авіярэйсах.

«Арганізатары канцэрту і мэнэджмэнт гурта зь нецярпеньнем чакаюць адкрыцьця аэрапорту ў Франкфурце ў бліжэйшыя гадзіны. Калі ж гэтага не адбудзецца, то канцэрт прыйдзецца перанесьці на больш позьнюю дату. Затое ў нейкім сэнсе пашэнціла тым прыхільнікам Scorpions, якія яшчэ не пасьпелі набыць квіткі. У іх зьявіцца для гэтага яшчэ некалькі дзён», — адзначалі сёньня па абедзе арганізатары канцэрту.

UPD. Але на момант вечару 19 красавіка арганізатары паведамілі пра перанос канцэрту Scorpions у Менску на 29 красавіка. Квіткі на іншую дату застаюцца дзейснымі. Месца правядзеньня тое ж – комплекс «Минск-Арена». Па пытаньнях абмену ці вяртаньня квіткоў на канцэрт, можна зьвяртацца па тэлефонах +375 29 650 11 33, +375 29 763 11 11.

tarka 14:30, 19/04/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0639 seconds.