«Усе беларусы патанулі», — Gods Tower прэзентаваў першы беларускамоўны трэк
Культавы гомельскі гурт заўсёды акцэнтаваў сваю беларускасць, але ўпершыню сярод ангельскамоўных трэкаў каманды з’явілася песня, праспяваная на беларускай. «Людзі на балоце» — гэта пераклад кампазіцыі ”People in the Swamp” з альбому ”Steels says last”, які выканала Ганна Аўчыннікава.
→Gods Tower выпускае 4 снежня сінгл пры падтрымцы World of Tanks
Легендарны беларускі гурт Gods Tower запісаў сінгл "Roll Out". У яго ўвайшлі новыя песні "Roll Out" і "Field of the Dead".
→Доўгачаканы альбом Gods Tower будзе прэзэнтаваны вялікім канцэртам у Менску 11.11.11
Чацьверты альбом Gods Tower «Steel says last», які мусіў выйсьці яшчэ 10 гадоў таму, цяпер нарэшце дасяжны прыхільнікам. Гурт зладзіў канцэртную прэзэнтацыю ў родным Гомелі і ў межах вялікага туру выступіць па гарадах Беларусі, Украіны, Расеі і краін Прыбалтыкі.
→Gods Tower апублікаваў прэв’ю альбому «10-гадовай вытрымкі» (+mp3)
Легендарныя гомельскія мэталісты, якія сабраліся пасьля 10-гадовага перапынку, завяршаюць працу над альбомам «Steel says last». Рэліз абноўленага гурта чакаўся яшчэ ўвесну, аднак «гэты тайм-аўт пайшоў толькі на карысьць, бо зьявілася магчымасьць абдумаць многія дэталі больш старанна», — тлумачыць фронтмэнт гурта Lesley Knife.
→Другі прыход Gods Tower
Вестка пра вяртаньне герояў беларускай
20.11 — вялікі сольны канцэрт Gods Tower
Вяртаньне легендарнага гурта Gods Tower працягваецца. Вялікая 150-хвілінная канцэртная праграма, якая ўлучае ў сябе лепшае з The Еerie і The Тurns, а таксама гранае 9 год таму і ня гранае ніколі — тое, што ўвойдзе ў Steel says last — альбом 2011 году, прэзэнтацыя кліпа Rising Аrrows — дастаткова прычынаў для сэрыі канцэртаў па Беларусі у лістападзе-сьнежні гэтага году. 20.11 — у Менску!
Gods Tower: «У нас шок у трох ступенях: у Гомелі, Маскве, а цяпер і Менску!»
Для сучаснага пакаленьня прыхільнікаў мэтал-музыкі Gods Tower сапраўдная легенда: «жылі-былі гадоў 10 таму ў Гомелі музыкі, якія праславілі Беларусь далёка за яе межы…» Рызыкоўная і дзёрзкая ідэя аднавіць легендарных «таўэраў» вылілася ў магутны канцэрт у Менску. «Ня было ніякай надзеі на тое, што гэта магчыма», — гледзячы на сцэну клюбу «Рэактар» пасьля першага менскага канцэрту адноўленага гурта, распавядае Generation.by фронтмэн Gods Tower Lesley Knife.
→Першы менскі канцэрт адноўленых Gods Tower пройдзе 4 ліпеня
4 ліпеня ў клюбе «Рэактар» адбудзецца канцэрт легендарнага гурта Gods Tower, які зусім нядаўна абвясьціў пра сваё аднаўленьне пасьля амаль 10-гадовага перапынку.
→Адноўлены Gods Tower запісаў відэа-зварот да прыхільнікаў
Удзельнікі нядаўна адноўленага легендарнага гомельскага Gods Tower распачалі актыўны сэзон рэпэтыцыяў перад чаканымі канцэртамі.
«Гэта менавіта той Gods Tower, вядомы ўсім у свае залатыя часы. Вядома, уваскрасіць Аляксандра Ўракава нікому не пад сілу, нават калі ўвесь сьвет гэтага захоча. Мэта — сыграць як Уракаў тое, што ім напісана, і запісаць тое, што не запісана ім!» — адзначаюць музыкі. Навіны гурта — у адмысловым відэа-роліку з рэпэтыцыі.
→Легендарныя Gods Tower вяртаюцца на сцэну: «Выступім ужо гэтым летам!»
Культавыя гомельскія мэталісты абвесьцілі пра аднаўленьне свайго гурта ў «залатым складзе». «Людзі занадта жадаюць рэінкарнацыі Gods Tower, і ігнараваць вокліч народу стала проста бессэнсоўным. Ды і ня бачыліся мы дзесяць год, засумавалі па Gods Tower ня менш вашага», — цешыць прыхільнікаў вакаліст гурта Lesley Knife.
→