Сёньня - Міжнародны Дзень Ляўшэй
«Мы круцейшыя за праўшэй! Мы - тыя дзесяць адсоткаў, што вылучаюцца з натоўпу!», - сьпяваюць у сваім гімне ляўшы. А ва ўсім сьвеце сёньня зьвяртаюць увагу на праблемы «леварукага» жыцьця.
→Адной левай, альбо Left Is Right!

Упершыню сваю ўнікальнасьць я ўсьвядоміла, як толькі патрапіла ў школу. Раптам апынулася, што ўся кляса – усе дваццаць тры маленькіх чалавекі – трымаюць асадку ў правай руцэ. Адна толькі я нэрвова сьціскала яе ў левай. Хвіліна няёмкасьці – і мая асадка, як і ва усіх, – у «правільнай» руцэ. Настаўніца нават і не здагадвалася, чаму мае каракулі ў сшытку горшыя за усіх – а я, 100%-ая сямігадовая ляўша, самастойна вучылася пісаць, як і ўсе – праваю рукою. Урэшце навучылася – тады гэта было маёй маленькай перамогай, і толькі праз пэўны час, паскардзіўшыся маці на «каравасьць» маёй пісаніны, Нэльлі Міхайлаўна даведалася пра гэты маленькі подзьвіг :).
→