На баі падушкамі міліцыянты прыехалі з пушкамі
У атмасфэры кансьпірацыі ў Менску прайшлі баі падушкамі, прысьвечаныя гадавіне бітвы пад Воршай. Акцыя была забароненая ўладамі, у выніку з болей чым сотні ўдзельнікаў 35 чалавек з падушкамі трапілі ў міліцыю. У заплянаваным месцы каля плошчы Я.Коласа акцыя была сарваная, аднак пазьней адбылася ў парку Горкага і на Нямізе.
Бой падушкамі забаранілі, бо Ціцянкоў «не зразумеў» мерапрыемства
Падобна на тое, што чыноўнікам не па душы новы, пазытыўны моладзевы лёзунг — «Перакуём мячы на падушкі!» Чарговы Падушачны бой, які быў прызначаны на 8 верасьня, забараніў асабіста намесьнік старшыні Менгарвыканкама — Міхаіл Ціцянкоў. Прычына адмовы — Ціцянкоў «не зразумеў» мерапрыемства. Арганізатары падушачных баталій падазраюць чыноўніка ў таемнай апазыцыйнасьці і выклікаюць яго на дуэль.
→У Менску затрымліваюць людзей з падушкамі

Бітва падушкамі, дазвол на якую адмовіліся даць менскія ўлады, пачалася з масавых затрыманьняў. Арганізатар акцыі Андрэй Кім кажа аб «некалькіх міліцэйскіх аўтобусах з удзельнікамі акцыі». Але, нягледзячы на затрыманьні, бойка падушкамі ўсё ж такі распачалася.
→Спужаліся «бою падушкамі»

Мінгарвыканкам не дазволіў сьвяткаваць 600-годзьдзе Грунвальдзкай бітвы «незвычайным мерапрыемствам з элемэнтамі баёў з падушкамі». Аднак ня гледзячы за забарону, пазытыўнае сьвяткаваньне юбілею перамогі войскаў ВКЛ над тэўтонамі адбудзецца.
→«Атрымай, маскаль, падушкай!»
Пад такім дэвізам у Менску адсьвяткавалі
