У Менску за 4 дні пройдзе болей 100 пэрфомансаў

22 верасьня 2011 года ў Менску пачнецца дзесятая сустрэча LPM — Live performers Meeting. На працягу чатырох дзён каля 200 ўдзельнікаў Live Performers Meeting з 22 краін сьвету прэзэнтуюць больш за 100 пэрформансаў. Гэта 4 дні аудыё-відэа пэрформансаў і VJ-інгу, сэмінараў, дыскусій і прэзэнтацый новых тэхналёгій і софту.
→Бел-чырвона-белае на вуліцах Менску
Бел-чырвона-белы паветраны шар на пляцы Незалежнасьці, роварыст са сьцягам ля Траецкага, моладзевая кампанія ў сьвяточным антуражы на Кастрычніцкай — гэтыя ды іншыя пэрсанажы насялілі сёньня раніцай Менск. Мы прайшліся па сьлядох кансьпіратыўных мастакоў, каб адлюстраваць у фота настрой менскіх вуліцаў напярэдадні вечару 25 сакавіка. На Generation.by рэпартаж зь месца падзеяў.
→У Менску затрымліваюць людзей з падушкамі

Бітва падушкамі, дазвол на якую адмовіліся даць менскія ўлады, пачалася з масавых затрыманьняў. Арганізатар акцыі Андрэй Кім кажа аб «некалькіх міліцэйскіх аўтобусах з удзельнікамі акцыі». Але, нягледзячы на затрыманьні, бойка падушкамі ўсё ж такі распачалася.
→Спужаліся «бою падушкамі»

Мінгарвыканкам не дазволіў сьвяткаваць 600-годзьдзе Грунвальдзкай бітвы «незвычайным мерапрыемствам з элемэнтамі баёў з падушкамі». Аднак ня гледзячы за забарону, пазытыўнае сьвяткаваньне юбілею перамогі войскаў ВКЛ над тэўтонамі адбудзецца.
→