«Атрымай, маскаль, падушкай!»
Пад такім дэвізам у Менску адсьвяткавалі
Удзельнікі акцыі падзяліліся на дзьве каманды — «белыя» сымбалізавалі ліцьвінаў, а «чырвоныя» — ваяроў Маскоўскага княства. Падзел аднак адбываўся зусім не па нацыянальнай прыкмеце — за адзін бок біліся тыя, хто нарадзіўся ў цотны месяц, за другі — ў няцотны. Агулам у парку сабралася каля 1000 чалавек — ня ўсе былі з падушкамі, але пер’я са «зброі» ад актыўных баёў хапіла ўсім.
«Адна зь лепшых масавых акцый у Менску за апошнія шмат гадоў» — дзяліліся ўражаньнямі гледачы па сканчэньні імпрэзы.
Перад падушкавымі баямі арганізатары больш за ўсё хваляваліся за восеньскае надвор’е, якое ў выніку не падвяло, аднак здолелі дамовіцца з Менгарвыканкамам і атрымаць ад яго санкцыю. У выніку нешматлікія міліцыянты толькі назіралі за пазытыўнай бойкай здалёк.
Баі падушкамі ладзяцца па ўсім сьвеце дастаткова часта, і ў Менску таксама ўжо ня першы год. Але ўпершыню пазытыўнымі баямі на падушках у Беларусі адсьвяткавалі ўгодкі бітвы пад Воршай.