Мастакі-эмігранты ня бачаць сябе ў Беларусі
Дзесяткі мастакоў зь Беларусі жывуць па-за межамі нашай краіны. Многія зь іх дасягнулі немалога посьпеху ў замежжы, але адзінкавыя прафэсіяналы знаёмыя зь іх імёнамі на радзіме. Некаторыя з гэтых творцаў не жадаюць, каб іх называлі «беларускімі мастакамі», а нехта трымае бел-чырвона-белыя сьцяжкі на працоўных сталах. Мастацтвазнаўца Ягор Сурскі выбраў восем гісторый мастакоў-эмігрантаў, склаўшы зь іх дакумэнтальнае кіно «Арт-рэпатрыяцыя». Прэм’ера фільму прайшла ў Менску 30 лістапада.
→02.12.2011
Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS 
