Выстава Look’аў супрацоўнікаў Штазі

У Бэрлінскай галерэі Morgen Contemporary гэтымі днямі паказваюць выставу фотаздымкаў з сакрэтных архіваў службы дзяржаўнай бясьпекі ГДР «Штазі». Сэрыя, што ілюструе навучаньне агентаў выглядаць так, каб не выклікаць падазрэньняў, надта нагадвае папулярныя цяпер ў падлеткаў пастановачныя партрэты ў стылі «за*бошыць лук». Выстава лукаў агентаў Штазі будзе працаваць да 20 жніўня. Для тых, хто ўжо цяпер кідае касякі у бок будынка зь вялікімі калёнамі ў цэнтры Менску як будучага музэю таталітарызму – самы час зганяць у Бэрлін на «стажыроўку».
→04.08.2011
Фотарэпартаж з СІЗА Штазі
Пакуль СІЗА КДБ у цэнтры Менску ня стаў музэем, мы зрабілі фотарэпартаж з СІЗА Штазі ў цэнтры Патсдама.
→01.03.2011
Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS 
