Выстава Look’аў супрацоўнікаў Штазі

У Бэрлінскай галерэі Morgen Contemporary гэтымі днямі паказваюць выставу фотаздымкаў з сакрэтных архіваў службы дзяржаўнай бясьпекі ГДР «Штазі». Сэрыя, што ілюструе навучаньне агентаў выглядаць так, каб не выклікаць падазрэньняў, надта нагадвае папулярныя цяпер ў падлеткаў пастановачныя партрэты ў стылі «за*бошыць лук». Выстава лукаў агентаў Штазі будзе працаваць да 20 жніўня. Для тых, хто ўжо цяпер кідае касякі у бок будынка зь вялікімі калёнамі ў цэнтры Менску як будучага музэю таталітарызму – самы час зганяць у Бэрлін на «стажыроўку».


Некаторыя здымкі з выставы апублікаваныя ў Spiegel

Выставу «Выявы з сакрэтных архіваў Штазі» ў галерэі Morgen Contemporary наладзіў мастак Simon Menner. Сымон навыцягваў зь вялізных архіваў «Штазі» сотні непублікаваных раней партрэтаў агентаў, а таксама здымкі іхняй працы.

Найбольш актуальнай аказалася сэрыя з курсаў па пераапрананьні, дзе занятых па назіраньні і сачэньні агентаў вучылі, як выглядаць, не выклікаючы падазрэньняў.

Курсанты адной з самых вялікіх спэцслужбаў сьвету аказаліся пацешнымі, нібы пародыя на шпіёнаў, прыцягваючы да сябе ўвагу недарэчным выглядам і чорнымі акулярамі замест таго, каб заставацца незаўважанымі.

З.Ы. Ахвяры іх траплялі аднак у зусім непацешныя турмы: Фотарэпартаж з СІЗА Штазі

vojur 16:00, 04/08/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0796 seconds.