Фотарэпартаж з СІЗА Штазі

Толькі ў апошнія гады энтузіясты здолелі адстаяць права зрабіць у былым СІЗА музэй ахвяраў дзьвюх таталітарных сыстэмаў.

У часе другой сусьветнай, а потым халоднай вайны ў СІЗА на вуліцы Lindenstrasse, 54/55 Патсдама ўтрымлівалі палітычных праціўнікаў нацысцкі і камуністычны рэжымы. Пасьля аб’яднаньня Германіі будынак быў спачатку перададзены пад гаспадарчыя патрэбы адміністрацыі горада. І доўга выкарыстоўваўся як склад — у камэрах захоўвалі будматэрыялы.  

Гісторыя будынка пачыналася прыгожа. У XVIII стагодзьдзі ён быў збудаваны як палац у галяндзкім стылі. Але ўжо XX ст. былы палац стаў судом і да яго прыбудавалі сьледчы ізалятар на 90 месцаў. У якім трымалі і катавалі вязьняў два самыя страшныя эўрапейскія рэжымы XX стагодзьдзя.

Месца для прагулак — дворык памерам 2*1.5 мэтры:

Можа падацца дзіўным, але ідэя стварэньня музэю ахвяраў спэцслужбаў ГДР знаходзіць падтрымку не ва ўсіх палітычных сілаў сучаснай Германіі. Болей чым праз 20 год пасьля таго, як была разбураная бэрлінская сьцяна, рыторыка пра часы ГДР некаторых левых палітыкаў зьмянілася зь «ня ўсё там было кепска» на «ня ўсё там было добра».

Стварэньнем манумэнтаў ахвярам Штазі займаюцца пераважна альбо фанаты-гісторыкі, альбо самі былыя вязьні.

Па гэтай лесьвіцы нацысты вадзілі камуністаў на допыты некалькі гадоў. Потым па ёй вадзілі саміх нацыстаў. А пазьней і тых, хто быў проста недастаткова лаяльны рэжыму ГДР, пісаў запыты пра магчымасьць наведаць заходні Бэрлін альбо нават проста прагульваў заняткі па расейскай мове ў сваёй навучальнай установе.

Фотаздымкі вязьняў рабіліся на адмысловым крэсьле. 

Здаралася, што некаторыя людзі траплялі ў СІЗА двойчы — і ў часы Гітлера, і потым у часы ГДР.

Акрамя палітычных сярод 90 вязьняў было і некалькі звычайных крымінальнікаў, якія выконвалі гаспадарчыя працы. Вельмі падобна як тое бывае на Акрэсьціна пасьля масавых палітычных акцыяў у Беларусі. Адно што камэры, у якіх трымалі "звычайных", адрозьніваліся ў лепшы бок ад камэраў для палітычных.  

Від на калідор ізалятара праз вочка знутры камэры.

 Кабінэт сьледчага.

У двары былога ізалятара цяпер збудаваны манумэнт яго ахвярам.

Юра Сідун 28/02/2011

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.0345 seconds.