Дваццатае «Басовішча» — з новым старшынём БАСу
Дакладней, старшынёй — на сходзе Беларускага аб’яднаньня студэнтаў у Польшчы (БАС) абраны новы кіруючы ворган. На зьмену Радаславу Дамброўскаму прыйшла студэнтка 3-га курсу беларускай філялёгіі Беластоцкага ўнівэрсытэту Мажэна Саевіч. Якія зьмены будуць у БАСе і чаго чакаць ад юбілейнага фэстывалю «Басовішча» — распавядаюць у інтэрвію Generation.bY Радаслаў Дамброўскі і Мажэна Саевіч.
→Радаслаў Дамброўскі пра падрыхтоўку Басовішча-2008: плянуем бясплатныя візы гледачам
Да штогадовага фэстывалю музыкі маладой Беларусі Басовішча застаецца 44 дні. Праграма фэсту амаль сфармаваная, завяршаюцца перамовы пра бясплатныя візы гледачам, новае журы прыступіла да праслухоўваньня заявак на конкурс. Праўда, сёлета маладыя гурты могуць і ня выступіць у Беларусі, бо традыцыйны адборачны канцэрт можа не адбыцца. Пра ход падрыхтоўкі
Басовішча-2008: 18–19 ліпеня, без «Адборышча», вядуцца перамовы пра візы
На частыя пытаньні ў беларускім музычным асяродку «што з Басовішчам?» ужо ёсьць першыя адказы. Пра тое, якія зьмены будуць сёлета і як ідзе падрыхтоўка да буйнога штогадовага фэсту, распавядае Generation.bY старшыня БАС Радаслаў Дамброўскі.
→У год паўнагодзьдзя Басовішча абраны новы старшыня БАС
23 лютага сябры Беларускага аб’яднаньня студэнтаў у Польшчы (БАС) абралі новага кіраўніка арганізацыі – Радэка Дамброўскага. Пра бліжэйшыя пэрспэктывы БАС і пра бягучую падрыхтоўку да 18-га Басовішча Радэк распавёў Studenty.by.
→Абраны лягатып “Басовішча-2006”
На конкурс лягатыпаў, які быў абвешчаны БАСам 18 красавіка было даслана каля 20-ці варыянтаў. У выніку доўгіх дыскусіяў БАСаўцы абралі прапанову ад Рэклямнай групы "Адліга". Пераможца атрымае абяцаны прыз (650 злотых) на самім фэстывалі, які ў гэтым годзе традыцыйна пройдзе 21-22 ліпеня ў Гарадку (Польшча).
→