Абраны лягатып “Басовішча-2006”

На конкурс лягатыпаў, які быў абвешчаны БАСам 18 красавіка было даслана каля 20-ці варыянтаў. У выніку доўгіх дыскусіяў БАСаўцы абралі прапанову ад Рэклямнай групы "Адліга". Пераможца атрымае абяцаны прыз (650 злотых) на самім фэстывалі, які ў гэтым годзе традыцыйна пройдзе 21-22 ліпеня ў Гарадку (Польшча). 

Старшыня Беластоцкага БАС Радэк Дамброўскі пракамэнтаваў studenty.by, як адбываўся працэс выбару лягатыпу:

"Хаця дасланых прапановаў было шмат, ня ўсе адпавядалі правілам конкурсу, многія дасылалі толькі плякат. Менш было праектаў, якія ўключалі адразу лягатып, майку, значак і плякат, а ў нас менавіта такія былі патрабаваньні.

Абралі прапанову ад "Адлігі", пасьля доўгіх меркаваньняў і размоваў. Пераконвалі адзін аднаго, доўга не было згоды, але ўрэшце, у шырэйшым коле, чым спачатку, амаль адзінагалосна прынялі гэты лягатып.  Яго плюсы, на наш погляд, такія: прыцягвае ўвагу і абуджае фантазію гледача, у ім кожны можа ўбачыць нешта сваё".

Арганізатары абяцаюць, што ў сёлетняй праграме БАСОВІШЧА будзе шмат новаўвядзеньняў. Зараз ідзе падрыхтоўка да адборачнага туру, які ладзіцца Creative Community Studenty.by і адбудзецца ў Менску 9 чэрвеня.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0608 seconds.