«Залатая акустыка» падыходзіць да свайго завяршэньня: у Менску адбыўся другі фінал конкурсу

«Залатая акустыка» падыходзіць да свайго завяршэньня: у Менску адбыўся другі фінал конкурсу

30 студзеня ў клюбе Bronx прайшоў другі фінал «Залатой акустыкі». Конкурс працягваецца ўжо чацьверты месяц і праводзіцца другі год запар. Матывацыя ў гуртоў дастаткова моцная: галоўны прыз — здымкі кліпа на 10 000 даляраў.

«Прадусарскі цэнтар зь ліку арганізатараў займаецца ў асноўным папсой, але вырашылі заснаваць таксама конкурс для пошуку музычнага андэграўнду, празь які абярэм маладыя гурты для далейшай падтрымкі», — тлумачыць Generation.bY ідэю мэнэджэрка праекту. Асаблівасьці фэсту, выступы ў другім фінале гуртоў «ДзеціДзяцей», Akana-NHS, The Blackmail, Атмараві, Hush, фота з канцэрту — у артыкуле.

→…
04.02.2009
Воля Вітушка

25 кастрычніка Барто і Naka ладзяць канцэрт супраць восеньскай дэпрэсіі «Antidot есть!»

Інфармацыю пра канцэрт арганізатары падрыхтавалі ў выглядзе «Рэцэпту дарослага» — музыкі прапануюць сваю творчасьць у якасьці лекаў супраць восеньскай дэпрэсіі. А для дасягненьня найлепшага эфэкту раяць прымаць прэпараты ў наступным парадку: Атмараві (адмысловы госьць), Naka, Барто. Прыём музычных працэдураў 25 кастрычніка ў менскім Da club.

→…
09.10.2008
Андрэй Ка

Оша, Атмараві і камуна

«Мае словы жывыя. Гэта не вучэньне. Прыміце мой дар», – Оша. «Самы  небясьпечны чалавек з часоў Іісуса Хрыста», – пісаў Том Робінс. Оша – барадаты індыйскі мудрэц, вучнямі якога ў Эўропе сёньня сталі мільёны. Ягоныя лекцыі пераведзены на дзесяткі моваў, бурляць трэнінгі і сэмінары. Атмараві – беларускі музыка. Згодна з апошняй рок-каранацыяй, рок-выканаўца году. Ён грае эзатэрычны рок і шануе Тома Ёрка. А яшчэ Раві – вучань Оша.

→…
11.06.2007
Полі

Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.0528 seconds.