25 кастрычніка Барто і Naka ладзяць канцэрт супраць восеньскай дэпрэсіі «Antidot есть!»
Інфармацыю пра канцэрт арганізатары падрыхтавалі ў выглядзе «Рэцэпту дарослага» — музыкі прапануюць сваю творчасьць у якасьці лекаў супраць восеньскай дэпрэсіі. А для дасягненьня найлепшага эфэкту раяць прымаць прэпараты ў наступным парадку: Атмараві (адмысловы госьць), Naka, Барто. Прыём музычных працэдураў 25 кастрычніка ў менскім Da club.
Rp Барто
Электраклёш з прымесямі ўедлівых мэлядычных партый і хлёсткімі тэкстамі. Прызначаны для змучаных офісных супрацоўнікаў на першай стадыі параноі.
Падыходзіць усім працаголікам і нэўрастэнікам, пацярпелым ад любых аварый, адчайным цынікам, падаросьлеўшым рамантыкам, разгільдзяям, дзядзькам з пузам, палюбоўнікам на апошняй стадыі адносін…
Ужываецца ўнутр праз
Супрацьпаказаны людзям з адсутнасьцю пачуцьця гумару і часу.
Пабочныя эфэкты: на наступны дзень пасьля прыёму некіравальныя імпульсы ў духу Масяні і Чэ Гевары адначасова.
Rp Naka
Супрацьпаказаны стомленым ад жыцьця.
Пабочныя эфэкты: у дзень прыёму можа разьвіцца адмысловая прыхільнасьць да ўсіх жыхароў плянэты. Гэтым могуць скарыстацца.
Rp Атмараві
Эзатэрычны рок са згусткамі сонечнай энэргіі і касьмічным мужчынскім вакалам.
Прызначаны для зьнікаючай расы рамантыкаў, летуценьнікаў, ідэалістаў, валацугаў, вальнадумцаў, левых, для лятэнтных і актыўных прадстаўнікоў фэмінісцкага руху.
Падыходзіць усім сьветлым, закаханым.
Супрацьпаказаны лысым хлопцам у трыко.
Пабочныя эфэкты: эфэкт прасьвятленьня, здольны падняць вас у паветра. Каб пазьбегнуць непажаданых палётаў, прывяжыцеся да суседа.
- Калі: 25.10.2008, 19:00
- Дзе: Da Club, Менск, П. Броўкі 22
- Квіткі: 20 000
Паводле інфармацыі ад арганізатараў канцэрту - прома-групы antidot