"Адборышча-2006": Мутнаевока

Інфармацыя пра гурт "МУТНАЕВОКА", які падаў заяўку на здзел у адборачным туры "Басовішча-2006".

Гурт быў заснаваны ў ліпені 2005-ага. У кастрычніку адбылося першае выступленьне ў кафэ-бары “Восьмы корпус” пад арыгінальным назовам “МУТНАЕВОКА”. Адразу ж пасьля выступу, няглядзячы на тое, што працягваўся ён усяго 15 хвілінаў, музыкі пачулі шэраг прыемных словаў ды абяцаньні дальнейшага супрацоўніцтва. 

 

Некаторы час творчасьць МУТНАГАВОКА знаходзілася ў стадыі “гаражнага року”, - распавядае Аляксандар, басіст гурта, -  пасля чаго - з мэтай павышэньня ўзроўня выкананьня, гурт разьвітаўся з бубначом”.

Пасьля адбываліся канцэрты ў менскіх клюбах ”Акварыўм”, ”Simple”, ”Step”. “Мутныя” гралі на адной пляцоўцы з “Пнеўманія”, ”Псыхоз” ,”Usplesk”, ”Iris7” і інш.

Музыку МУТНАЕВОКА большая колькасць слухачоў адносіць да стылю грандж, але самі музыкі лічаць інакш. “Кожная песьня адрозніваецца адна ад другой. Гурт ніколі не затрымліваецца на адным месцы і заўсёды знаходзіцца ў пошуках новага гучаньня”, - кажа Аляксандар. Хлопцы, жартуючы, называюць свой стыль “мутным рокам”.

Склад гурта:
Аляксандар Ільін – бас
Антон Чарнышоў – бубны
Яўген Змушка – сьпеў, гітара

 

Аляксандар Ільін, басіст: “Пра адбор на “Басовішча” мы даведаліся праз МГ. Для нас гэты фэст, у першую чаргу, магчымасьць прыняць ўдзел у сур’ёзным мэрапрыемстве, заявіць аб сабе. Для кожнага гурта шанец трапіць на “Басовішча” - вялікае сьвята, і мы не выключэньне”.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0641 seconds.