Вечарына “Community Studenty.by – добры connect нават offline!”

Шчыра запрашаем! 15 лютага, а 19:00 у клюбе “Добрыя мысьлі” (Менск, вул. Магілёўская, 12) адбудзецца вечарына Community Studenty.by – сьвята наведвальнікаў сайту, сяброў, цікавых і актыўных людзей. У праграме: жывая музыка (Rahis і іншыя маладыя рок-гурты), знаёмствы, конкурсы і ўзнагароджаньні, прэзэнтацыі і сюрпрызы.

­

15 лютага мы сьвяткуем першую 1000 зарэгістраваных карыстальнікаў на сайце і 2 гады працы studenty.by! І гэта толькі першая прыступка ў працы studenty.by. Пляны, задумкі, пошукі цікавых людзей – гэтым мы жывем штодня. А традыцыя наведвальнікаў сайту зьбірацца праз кожныя два тыдні па аўторках – “Аўторкавыя сустрэчы добрых людзей” – яднае наведвальнікаў сайту ня толькі online!

Уваход у клюб ажыцьцяўляецца праз запрашальныя квіточкі. Колькасьць месцаў моцна абмежаваная памерамі клюба, таму сьпяшайцеся замовіць сабе квіточак!

Уваход – 6 500 бел.рублёў. Але! Кожны ўдзельнік вечарыны па сваім запрашальніку атрымае ў бары 2 куфлі піва* БЯСПЛАТНА! Таму ўваход на вечарыну ў выніку атрымліваецца абсалютна бескаштоўным. Набыць запрашальнікі можна праз наступныя тэлефоны: 6252790 (Юра), 6855239 (Сяржук). 

Сьпяшайцеся! Вечарына будзе цёплай, насычанай і ўрачыстай.

Community Studenty.by – добры connect нават offline!

*можна безалькагольны напой ;)

tarka 01:49, 13/02/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1929 seconds.