Trubetskoy, Pendulum, Mobb Deep і Аліна Арлова будуць хэдлайнерамі фестывалю ў Літве (+бясплатныя візы)

24-25 ліпеня на азёрным востраве каля гарадка Зарасай адбудзецца ўжо добра вядомы беларусам музычны фэст Galapagai. Гасцей чакаюць два дні музыкі, забаў і астраўной рамантыкі пад знакам вясёлай чарапахі. Беларусы могуць атрымаць на мерапрыемства бясплатныя візы.

У гэтым годзе дэвіз Galapagai: "Больш энэргіі! Больш фестывалю!" Гэта знайшло сваё адлюстраванне ў наяўнасці 4 музычных сцэн і яшчэ большай разнастайнасці праграмы. Акрамя беларускіх рокераў Trubetskoy, брытанскіх электроншчыкаў Pendulum (DJ Set & Verse), амерыканскіх рэпераў Mobb Deep і літоўская інды-спявачкі Аліны Арловай, сярод хэдлайнераў гэтага года таксама брытанcкія інды-рокеры Toploader і бітбоксер The Petebox, літоўскія рэперы G&G Sindikatas і выканаўцы меладычнага сінт-попу Golden Parazyth.

– Мы за разнастайнасць, таму Galapagai складана назваць рокавым, рэпавым, электронным ці нейкім яшчэ. Уласна кажучы, яго таксама складана назваці літоўскім, таму што да нас прыязджаюць госці ў тым ліку з Беларусі, Польшчы, Латвіі, Германіі, Фінляндыі, Швецыі і іншых краін. Але абсалютна дакладна адно – ён цалкам прысвечаны добраму настрою! – распавёў кіраўнік фестывалю Альгірдас Барнішкіс.

Фестываль Galapagai адбываецца з 2011 года. Некалькі год ён запар намінаваўся на "Лепшы малы фестываль Еўропы". У мінулыя гады ад Беларусі ў ім удзельнічалі "Ляпис Трубецкой", Akute, "Крамбамбуля" і "Без билета".

Населены пункт Зарасай знаходзіцца ў 131 кіламетры на поўнач ад Вільні, каля мяжы з Латвіяй і Беларуссю. Ад Браслава да Зарасая (праз Даугаўпілс) – 70 км. Даехаць туды можна на асабістым аўто альбо на цягніку з Вільні (да станцыі Турмантас, далей маршрутка).

Бясплатная віза (без консульскага збору) з тэрмінам з 23 да 26 ліпеня ўключна выдаецца на падставе набытых у Беларусі (!) імянных квіткоў на фестываль. Працэс разгляду візавых хадатайніцтваў – спрошчаны, таму даведкі з месца працы/навучання, пацверджанні платаздольнасці не патрабуюцца.

Падача дакументаў на візу ў Амбасадзе Літвы ў Беларусі (Мінск) і Генеральным консульстве Літвы ў Гродна. Падача ажыццяўляецца толькі па папярэдняй рэгістрацыі на сайце https://evas2.urm.lt/ru. Дакументы на візу могуць быць таксама прадстаўлены ў Візавы цэнтр Літвы па месце жыхарства (Мінск, Гомель, Гродна, Брэст). Апошні дзень падачы дакументаў – 16 ліпеня. Пакрокавая інструкцыя па атрыманні візы – http://www.graffiti.by/2015/todo_galapagai/.

Кошты квіткоў:

Стандартны квіток на 2 дні (і месца ў кемпінгу): 700 000 руб.
Камфорт-квіток (намёт на чатырох) за аднаго чалавека: 1 100 000 руб.
Камфорт-квіток (намёт на трох) за аднаго чалавека: 1 150 000 руб.
Камфорт-квіток (намёт на дваіх) за аднаго чалавека: 1 200 000 руб.

Дзе набыць:

Інфалінія ў Беларусі: 638-4444 з любога аператара, ВКFacebook, сайт фестывалю – www.galapagai.lt

Рэпартаж Generation.by з міналагодняга фэстуБеларусы на літоўскім музычным Галапагоскім востраве


00:00, 02.07.2015 | Навіны |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.0811 seconds.