Новы парадак афармлення конкурсных прац школьнікаў: «Информация на титульном листе оформляется только на русском языке»

Настаўнікаў знаёмяць з новым парадкам афармлення конкурсных прац школьнікаў.

У інструкцыі для службовага карыстання адміністрацыямі беларускіх школ пазначана, што афармленне тытульных лістоў конкурсных прац школьнікаў мусіць адбывацца толькі на рускай мове. 

Аўтар блога vp.livejournal.com апублікаваў скан інструкцыі, якую атрымалі настаўнікі беларускай школы. Дакумент пазначаны грыфам «Для службовага карыстання».

Дырэктарка адной з школаў Берасцейскай вобласці пракаментавала Generation.by з’яўленне такога дакумента:

«Апошнім часам многа конкурсаў для нашых школьнікаў пачалі арганізоўваць у супрацы з Расіяй. Іх сапраўды вельмі шмат, але адміністрацыя нашай школы з-за вялікай колькасці папяровай працы часта не паспявае апрацоўваць усе абвесткі нават пра беларускія конкурсы. Мы падобную інструкцыю пакуль не атрымлівалі, але мяркую, што такія правілы маглі з’явіцца з-за вялікай колькасці сумесных з Расіяй конкурсаў для школьнікаў».

Уні Вера 10:31, 05/12/2013 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0584 seconds.