На гістфаку БДУ студэнты стварылі буккросінг-кропку «Свабодная бібліятэка»

Студэнты гістарычнага факультэта БДУ наладзілі ў сваёй навучальнай установе нефармальную бібліятэку без абавязкаў, пра гэта Generation.by паведаміў Сенат Студэнтаў Гістарычнага Факультэта.

Свабодная бібліятэка — гэта бібліятэка, заснаваная на свабодным абмене ведаў выключна з альтруістычных памкненняў. У нашу бібліятэку кожны можа прынесці свае кнігі (безумоўна, добрыя і пазнавальныя) або ўзяць на час упадабаную кнігу. Не трэба пашпартоў, не трэба чытацкіх білетаў, не трэба ніякай бюракратыі. Прынцып просты: бярэце з палічкі кнігу, а ўзамен пакідаеце сваю, ці яшчэ прасцей: выбіраеце любую кнігу, а пасля чытання вяртаеце яе на палічку.

Вы можаце ўнесці свой уклад у бібліятэку, пакінуўшы кнігі, у выглядзе вольнага дару. Такім чынам, бібліятэка будзе пастаянна папаўняцца і абнаўляцца. Будзьце гатовыя да таго, што нехта іх «зачытае» і яны ніколі не вярнуцца ў бібліятэку. Затое іх сапраўды прачытае больш, чым адзін чалавек.

Свабодная бібліятэка гэта:

    • свабодны абмен кнігамі;
    • папаўненне фонду бібліятэкі ўласнаручна;
    • неабмежаваны час чытання кніг;
    • свабода зносін, свабода ведаў, свабода думкі.

Адрас: Гістфак БДУ, Чырвонаармейская 6, першы паверх, 2 ауд.

Глядзіце яшчэ: 10 найбольш папулярных месцаў абмену кнігамі ў сталіцы.

Уні Вера 12:43, 23/09/2013 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0619 seconds.