«Ваячак» Змітра Вайцюшкевіча — лепшы альбом 2012 года паводле музычных экспертаў

На пятай цырымоніі ўзнагароджання Experty.by ацэньвалі 67 альбомаў 2012 году. Гэтым разам было вырашана адмовіцца ад некалькіх намінацый: лепшы рэкард-лейбл ды лепшы поп-альбом.

«Адна з тэндэнцый гэтага году, гэта інтэрнэт-рэлізы, у мінулым годзе інтэрнэт-альбомы складалі 50 адсоткаў, у гэтым годзе дайшло да 70. Інтэрнэт абсалютна афіцыйна стаў сродкам папулярызацыі музыкі. Таму мы і адмянілі намінацыю „лепшы рэкорд-лейбл„»,— кажа заснавальнік Дзмітрый Безкаравайны.

Пераможцы ў намінацыях:

  • Лепшы дэбютны альбом — Clover Club «Randon Mood Jukebox»
  • Лепшы фольк-альбом — Палац «Кола грукатала»
  • Лепшы рок-альбом — Akute «Не існуе»
  • Лепшы беларускамоўны альбом — Зміцер Вайцюшкевіч «Ваячак»
  • Прыз народных экспертаў — Серебряная свадьба «Laterna Magica»
  • Прыз замежных экспертаў — ДахаБраха&Portmone «Хмелева Project»
  • Прыз вялікага журы — Серебряная свадьба «Laterna Magica»
  • Альбом года — Зміцер Вайцюшкевіч «Ваячак»

Усе альбомы можна паслухаць на Experty.by

На цырымоніі прысутнічаў літоўскі журналіст Вішняўкас, які ўручаў прыз замежных экспертаў:

«Я ўяўляў, што музыка беларуская будзе падобная на літоўскую, але можа быць крыху горш. Апынулася ў прынцыпе падобна, але лепей».

Музыкі атрымалі дыпломы ды сертыфікат на бясплатны інтэрнэт ад «Шпаркага Дамавіка». Па выніках 2011 года ў большасці намінацый перамагла этна-трыа «Троіца» з альбомам «Зімачка», па выніках 2010 – гурт «Дзецідзяцей» з альбомам «Рух», па выніках 2009 – The Toobes з альбомам «Hello». І толькі па выніках 2008 года галоўныя ўзнагароды падзялілі «Троіца» з альбомам «Сон-трава» і «Ляпіс Трубяцкі» з альбомам «Маніфест». Папярэднія цэрымоніі ўзнагароджання: 2011, 2010, 2009, 2008

Фотарэпартаж

Фотаздымкі Юлі Fox


Наста Darteco 17:17, 27.03.2013 | Навіны |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.0482 seconds.