«Альбом года» на думку экспэртаў у 2011 выдала Троіца

Троіца

Музычны гід Experty.by сёньня падвёў вынікі ацэнак альбомаў беларускіх гуртоў, якія выходзілі цягам 2011 году. Абсалютным пераможцам стаў гурт Троіца. Яго дыск «Зімачка» атрымаў прыз вялікага журы, прыз народных экспэртаў і быў названы альбомам году.

Роўна год таму гурт «Троіца» прэзэнтаваў журналістам свой новы альбом «Зімачка». А сёньня ў той жа кавярні «Камяніца», дзе адбывалася прэзэнтацыя альбому, гурт атрымаў авацыі ўзнагародаў і забраў амаль усе магчымыя дыплёмы.

Пераможцы ў намінацыях

  • Лепшы дэбютны альбом — B_Side «Smooth season»
  • Лепшы фольк-альбом – Троіца «Зімачка»
  • Лепшы рок-альбом — Ляпіс Трубяцкой «Весёлые картинки»
  • Лепшы беларускамоўны альбом — Троіца «Зімачка»
  • Лепшы рэкард-лэйбл — Вігма
  • Прыз народных экспэртаў — Троіца «Зімачка»
  • Прыз замежных экспэртаў — Серебрянная Свадьба «Сердечная мускулатура»
  • Прыз вялікага журы — Троіца «Зімачка»
  • Альбом году — Троіца «Зімачка»

Поўны сьпіс пераможцаў са спасылкамі, па якіх можна праслухаць іх альбомы — на сайце Experty.by

Як прайшла сёньня цырымонія Experty.by глядзіце ў нашым фотарэпартажы.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0701 seconds.