Кіраўніцтва каледжу могуць пакараць за прыцягненне студэнтаў на бульбу

Пасля праверак Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага каледжу высветлілася, што кіраўніцтва навучальнай установы незаконна прыцягвала студэнтаў да збору ўраджаю. Аб жаданні прыбіраць не спыталі не толькі студэнтаў, але і дзяржаўныя органы.

Камітэт дзяржаўнага кантролю заявіў аб значных парушэннях, знойдзейных падчас праверкі Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага каледжу імя Высоцкага. Каледж скажаў дадзеныя аб прыбытках, атрыманых ад здачы ў арэнду памяшканняў і студэнтаў дзеля збору ўраджаю.

Высветлілася, што ў лістападзе пазамінулага года навучэнцы каледжу прыцягваліся да працаў па зборы ўраджаю, якія не былі прадугледжаныя навучальна-праграмнай дакументацыяй і планам выхаваўчай работы ўстановы. Аб гэтым піша «Вячэрні Гомель».

Штогод увосень з'яўляюцца паведамленні аб прымусовай адпраўцы студэнтаў на сельскагаспадарчыя працы. Напрыклад, у 2011 годзе такі лёс напаткаў 16 тысячаў студэнтаў Віцебскай і Гарадзенскай абласцей.

Акрамя гэтага высветлілася, што педагагічны каледж незаконна атрымаў з абласнога бюджэту 37 млн. рублёў, а таксама скажаў дадзеныя аб сумах, атрыманых ад арандатараў.

З улікам гэтых і шэрагу іншых парушэнняў КДК вобласці разглядае пытанне аб прыцягненні некаторых службовых асоб каледжа да адміністратыўнай адказнасці.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0855 seconds.