Вінтажныя рэтра-заезды на роварах

Хіпсцеры пачатку стагоддзя селі на ровары і адправіліся катацца па цэнтры сіці. Атрымалася падзея ў стылі Tweed Run — «цвідавая прагулка». Запачаткаваная тры гады таму ў Лондане традыцыя дабралася і да нашых даўготаў, вызваліўшы для аматараў усяго вінтажнага вялікі прастор для самарэалізацыі. Generation.by вырашыў не адставаць ад модных тэндэнцый канца сезону.

Вінтажныя капелюшы, цвідавыя кепі, штаны, запраўленыя ў гетры, скураны абутак на нізкай платформе і нешта кшталту паляўнічага пінжака Шэрлака, які для большай вобразнасці можна аздобіць курыльнай трубкай. Такі традыцыйны выгляд брытанскага раварыста 30–40 гадоў аказаўся галоўнай умовай удзелу у рэтра-заездзе на веласіпедах, што адбыўся ў Кіеве 20 кастрычніка.

«Рэтра-парад на роварах — гэта проста незвычайны спосаб папулярызаваць ровар, як транспартны сродак. Прыцягнуць увагу ўладаў да нас. Каб у горадзе з’явіліся нармалёвыя веладарожкі і велапаркоўкі», — усміхаючыся каментуе маё пытанне Анастасія. Яна праграміст і ўжо даўна займаецца танцамі ў стылі рэтра. Строй, у якім яна завітала на парад, для яе звычайная штодзённая вопратка.

Акрамя Анастасіі да акцыі далучыліся каля 200 аматараў вінтажу і ровара. Ідэю праводзіць Tweed Run украінцы запазычылі, канешне ж, у Лондане. Ужо 3 гады прайшло пасля першага заезду ў сталіцы Злучанага Каралеўства. Цяпер раварысты па ўсім свеце ладзяць такія тусоўкі.

Уволю нафатаграфаваўшыся і заінстраграміўшы ўсе атрыманыя фота, вінтажныя раварысты селі на ровары і выправіліся ў дарогу. Хрэшчацік вітаў падарожных ухвальнымі твітамі і лайкамі на сценах.

Болей здымкаў з цвід-заезду глядзіце ў фотаблогу 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0709 seconds.