Хіпсцеры пачатку стагоддзя селі на ровары і адправіліся катацца па цэнтры сіці. Атрымалася падзея ў стылі Tweed Run — «цвідавая прагулка». Запачаткаваная тры гады таму ў Лондане традыцыя дабралася і да нашых даўготаў, вызваліўшы для аматараў усяго вінтажнага вялікі прастор для самарэалізацыі. Generation.bY вырашыў не адставаць ад модных тэндэнцый канца сезону.
Уволю нафатаграфаваўшыся і заінстраграміўшы ўсе атрыманыя фота, вінтажныя раварысты селі на ровары і выправіліся ў дарогу. Хрэшчацік вітаў падарожных ухвальнымі твітамі і лайкамі на сценах.